Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
17-ты Вільнюскі міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно запрашае аўтараў падаць свае працы на конкурс. Вітаюцца фільмы любых жанраў (ігравыя, дакументальныя, анімацыйныя, эксперыментальныя або гібрыдныя) і з любым бюджэтам. Фестываль пройдзе з 17 па 23 студзеня 2024 года як гібрыднае мерапрыемства: фільмы будуць дэманстравацца ў Вільнюсе і іншых гарадах Літвы, а таксама на адмысловай платформе.
Дэдлайн падачы заяўкі: 15 ліпеня 2023 года.
Вільнюскі міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно – адзін з найбуйнейшых фестываляў кароткаметражнага кіно ў краінах Балтыі, які прадстаўляе навейшыя і лепшыя кароткаметражныя фільмы з усяго свету.
Фестываль прапануе розныя спецыяльныя праграмы, у тым ліку рэтраспектывы еўрапейскіх і літоўскіх кінематаграфістаў, вечары кіно, тэматычныя кароткаметражныя фільмы, праграмы для старэйшай аўдыторыі і падборку фільмаў для дзяцей.
Падача заяўкі платная і каштуе 5 еўра.
Арганізатары абвесцяць аб выніках адбору 15 лістапада 2023 года.
Фільмы ў конкурсе ацэньвае каманда міжнароднага журы, якое прысуджае тры прызы:
Кожны пераможца ўзнагароджваецца грашовай прэміяй.
Калі ў вас ёсць нейкі пытанні адносна падачы заяўкі, можна напісаць на programming@filmshorts.lt.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт