Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міжнародны фестываль фотажурналістыкі Visa pour LʼImage разам са сваімі партнёрамі запрашаюць фатографаў з усяго свету прыняць удзел у прэміях, праграмах грантавай падтрымкі і конкурсах.
Прэс-клуб Беларусь сабраў тыя з іх, якія даступны для ўдзелу аўтарам з Беларусі і ўсяго свету. Падача заяўкі на гэтыя магчымасці бясплатная. Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі, частка з іх будзе ўручана падчас фестывалю ў Перпіньяне з 2 па 19 верасня 2023 года. Працы пераможцаў, у залежнасці ад умоў конкурсаў, будуць паказаны на фестывалі ў 2023 ці 2024 годзе.
Фестываль Visa pour LʼImage – гэта магчымасць для аўтараў пазнаёміцца з фотарэдактарамі і прадстаўнікамі вядучых медыя, завесці новыя знаёмствы з калегамі і расказаць пра свае праекты вялікай колькасці чалавек падчас нефармальных сустрэч.
Дэдлайн падачы заявак: 17 траўня 2023 года.
Canon і Visa pour l’Image ужо 23 гады адзначаюць выбітных фотажурналістак з усяго свету, якія зрабілі свой унёсак у фотажурналістыку, і прысуджае ім грант Canon Female Photojournalist Grant.
Патрабаванні да заяўніц:
Пераможца 2023 года атрымае грашовы прыз у памеры 8000 еўра для ажыццяўлення свайго праекта.
Дадатковая інфармацыя: canon-grant@orange.fr.
Дэдлайн падачы заявак: 19 траўня 2023 года.
Фестываль фотажурналістыкі Visa pour l’Image і Yves Rocher Foundation у дзявяты раз адзначаць прафесійнага фатографа, які жадае зрабіць фотагісторыю пра навакольнае асяроддзе, узаемаадносіны паміж людзьмі і зямлёй або пра асноўныя праблемы для пераходу да зялёнай эканомікі.
Прэмія ў памеры 8000 еўра будзе ўручана пераможцу падчас паказу на фестывалі Visa pour l’Image 9 верасня 2023 года.
Разам з заяўкай трэба даслаць ад 12 да 20 фотаздымкаў – чорна-белых ці каляровых. А таксама папярэдні бюджэт для фінансавання фотагісторыі.
Дэдлайн падачы заявак: 23 траўня 2023 года.
Асацыяцыя Camille Lepage – On est ensemble разам з таварыствам la Saif падтрымлівае фатографаў, якія працуюць з доўгатэрміновымі праектамі. У сёмы раз абраны аўтар атрымае ўзнагароду памерам 8000 еўра.
Падаць заяўку можа прафесійны фатажурналіст з любой краіны свету, незалежна ад узросту і полу, які жадае самастойна зрабіць рэпартаж або фотагісторыю на сацыяльную, эканамічную, палітычную ці культурную тэму.
Гісторыя, якая падаецца на прэмію, павінна быць ужо пачатай і мець моцную асабістую прыхільнасць, напрыклад да краіны, супольнасці або справы.
Падрабязней пра правілы і форму падачы заяўкі
Для атрымання дадатковай інфармацыі пішыце на camillelepageaward@gmail.com.
Дэдлайн падачы заявак: 11 чэрвеня 2023 года.
Асацыяцыя Pierre & Alexandra Boulat пры падтрымцы фонду LaScam – société civile des auteurs multimedia у трэці раз прысуджае ўзнагароду памерам 8000 еўра фотажурналісту, які стварае фотагісторыю пра тое, што ніколі не расказвалася.
Падаць заяўку можа прафесійны фатажурналіст, незалежна ад узросту, нацыянальнасці і полу, які жадае асвятляць сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя або культурныя праблемы.
Разам з заяўкай трэба далучыць ад 10 да 20 фотаздымкаў з гісторыі.
Дэдлайн падачы заявак: 12 чэрвеня 2023 года.
Узнагарода ад Міжнароднай асацыяцыі чырвонага крыжа ICRC Humanitarian Visa d’or Award прысуджаецца ў знак прызнання працы прафесійнага фотажурналіста, які асвятляў гуманітарныя пытанні, звязаныя з трагедыяй перамешчанага насельніцтва, бежанцаў або выгнаннікаў у сувязі з узброеным канфліктам, катастрофай (напрыклад, змяненнем клімату) або міграцыяй.
Пераможца сёлетняй прэміі будзе ўзнагароджаны падчас фотафестывалю ў Перпіньяне і атрымае грашовы прыз у памеры 8000 еўра.
Падаць заяўку могуць прафесійныя фатографы, якія працуюць у прэс-агенцтвах ці СМІ, а таксама незалежныя прафесійныя фатографы.
На прэмію не прымаюцца фотагісторыі і рэпартажы, якія зробленыя больш чым два гады таму, таму што яны не будуць у дастатковай ступені звязаны з бягучымі падзеямі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт