Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
8 верасня, у Сусветны дзень салідарнасці журналістаў, у Вільні будуць названыя лаўрэаты галоўнага творчага конкурсу для беларускіх незалежных журналістаў «Вольнае слова». Сёлета конкурс праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.
Калі: 8 верасня 2023 года з 10.00 да 13.00 гадзін
Дзе: Вільня
Цырымонія ўзнагароджвання пройдзе ў межах круглага стала, прысвечанага якасці працы беларускіх медыя ў падчас рэпрэсій.
Прадстаўнікі беларускай медыясупольнасці могуць прыняць удзел у цырымоніі і дыскусіі на прафесійныя тэмы, а таксама павіншаваць пераможцаў конкурсу «Вольнае слова».
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца. Ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падрабязную інфармацыю ад арганізатараў на электронную пошту.
На жаль, арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў_ніц з іншых гарадоў, таму варта разлічваць на ўласныя магчымасці.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт