Вышаградскія гранты на праекты 2025

Вышаградскія гранты падтрымліваюць рэгіянальнае партнёрства. Падаць заяўку могуць удзельнікі з краін Заходніх Балкан (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Сербія) і рэгіёнаў Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).

Вышаградскія гранты на праекты 2025
Ілюстрацыя: Toa Heftiba/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 1 чэрвеня 2025 года 

Вышаградскія гранты павінны быць рэалізаваны ў рэгіёне Усходняга партнёрства або Заходніх Балкан. Арганізатары шукаюць інавацыйныя ідэі, якія вырашаюць агульныя праблемы з дапамогай высакаякасных рэгіянальных сумесных праектаў.

Максімальная працягласць рэалізацыі праекта 18 месяцаў. Гранты пакрываюць да 100% бюджэту праекту з максімум 15% ад запытанай сумы на накладныя выдаткі.

Якія праекты можна падаваць:

  • якія спрыяюць актыўнаму ўдзелу грамадзян у дэмакратычных працэсах і дэмакратычным дэбатам;
  • якія спрыяюць празрыстасці і барацьбе з карупцыяй шляхам падтрымкі, абмену досведам і нарошчвання патэнцыялу інфарматараў і журналістаў-расследавальнікаў;
  • накіраваныя на павышэнне медыяпісьменнасці і ўстойлівасці да дэзінфармацыі і прапаганды;
  • накіраваныя на лепшае асвятленне актуальных тэм у СМІ у рэгіёне V4 і пашырэнне доступу да інфармацыі.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

www.visegradfund.org

24 красавіка 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыВышаградскія гранты на праекты 2025

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць