WATCH DOCS прымае заяўкі на кінафестываль у Варшаве

Фестываль дакументальных фільмаў WATCH DOCS запрашае аўтараў падаць свае працы на конкурсны адбор. Штогод на фестывалі дэманструецца больш за паўсотні дакументальных фільмаў сусветнага ўзроўню, у якіх закранаецца тэма правоў чалавека. Падаць заяўку на фестываль можна бясплатна.

WATCH DOCS прымае заяўкі на кінафестываль у Варшаве
Ілюстрацыя: WATCH DOCS у Facebook

Дэдлайн падачы заявак: 1 жніўня 2023 года.

WATCH DOCS – адзін з найбуйнейшых у свеце кінафестываляў, які закранае тэмы правоў чалавека і прадстаўляе дакументальныя фільмы, у якіх прыхільнасць да сацыяльных праблем і правоў асобы спалучаецца з кінамастацтвам.

Прэміі і ўзнагароды

  • WATCH DOCS Award – прысуджаецца лепшаму поўнаметражнаму дакументальнаму фільму ў асноўнай конкурснай праграме.
  • Marek Nowicki Prize – прысуджаецца з 2003 года Радай Хельсінкскага фонду па правах чалавека за выдатныя жыццёвыя дасягненні ў паказе правоў чалавека ў кіно. Прэмія названа ў гонар Марэка Навіцкага (1947–2003), сузаснавальніка і шматгадовага прэзідэнта Фундацыі, сузаснавальніка Хельсінкскага камітэта ў Польшчы.
  • Audience Award – прысуджаецца гледачамі лепшаму поўнаметражнаму дакументальнаму фільму фестывалю.
  • Green Dog Award – прысуджаецца маладзёжным журы лепшаму фільму ў Зялёным конкурсе дакументальных фільмаў аб навакольным асяроддзі і правах чалавека.

Патрабаванні да конкурсных фільмаў:

  • на фестываль прымаюцца толькі дакументальныя фільмы і фільмы на перыферыі гэтага жанру;
  • на фестываль можна прадстаўляць толькі фільмы, якія тычацца шырока асэнсаваных правоў чалавека і сацыяльных праблем;
  • для фільмаў, якія падаюцца на конкурс, няма абмежаванняў па часе паказу, аднак толькі фільмы працягласцю 50 і больш хвілін будуць прымацца да разгляду ў асноўным конкурсе на ўзнагароду WATCH DOCS;
  • на фестываль прымаюцца толькі фільмы, створаныя пасля 1 студзеня 2022 года.

Даведацца падрабязней пра ўмовы і падаць заяўку

WATCH DOCS – гэта найстарэйшы фестываль дакументальнага кіно ў Варшаве. Першы фестываль адбыўся ў 2001 годзе. У гэты раз паглядзець фестывальнае кіно можна будзе не толькі ў Варшаве, але і больш чым у трыццаці польскіх населеных пунктах, а таксама на анлайн-фестывалі. Штогод у паказах бяруць удзел больш за сто тысяч гледачоў.

Фестываль пройдзе з 1 па 10 снежня 2023 года.

Падзяліцца:

Крыніца: filmfreeway.com

7 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыWATCH DOCS прымае заяўкі на кінафестываль у Варшаве

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць