Wisla Video Forum запрашае да ўдзелу (Варшава)

Wisla Video Forum – міжнародны форум Press Club Belarus, прысвечаны патэнцыялу відэафарматаў. Мы збярэм на адной пляцоўцы прафесіяналаў сусветнага ўзроўню і беларускія праекты. Колькасць месцаў абмежаваная!

Wisla Video Forum запрашае да ўдзелу (Варшава)
Візуал: Прэс-клуб Беларусь

Дэдлайн заявак: да 15 жніўня 2024 года

Форум пройдзе 13-14 верасня 2024 года ў Варшаве.

Для медыяменеджэраў, прадзюсараў, відэажурналістаў і незалежных аўтараў, якія працуюць з грамадска значным, але неабавязкова навінавым кантэнтам.

Праграма будзе дапаўняцца, але яе можна паглядзець тут.

Што вы атрымаеце ад удзелу? 

Экспертызу ад сусветных і беларускіх медыяпрафесіяналаў, новыя веды і кантакты, а яшчэ магчымасць запітчыць свой праект і атрымаць прэмію.

У фокусе:

  • сакрэты ўстойлівага росту на платформах;
  •  навіны новай эпохі;
  • патэнцыял нізкабюджэтных відэа;
  • прыцягненне маладой аўдыторыі;
  • вяртанне доўгіх фарматаў;
  • майстар-класы ў рэжыме live;
  • пітчынг вашых праектаў;
  • ноч факапаў.

Працоўныя мовы форуму: беларуская, руская і англійская. Будзе прадугледжаны сінхронны пераклад з англійскай.

Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная. Перавага якасна запоўненым заяўкам. Магчыма аплата дарогі і гатэля.

Калі ў вас цікавы відэапраект і ўнікальны досвед, можаце прапанаваць тэму і, магчыма, выступіць на форуме.

Падаць заяўку можна тут

Пытанні і прапановы накіроўвайце на адрас video.conference@solidarityby.eu

Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

26 ліпеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiWisla Video Forum запрашае да ўдзелу (Варшава)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць