Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекта ў выгнанні? Варкшоп для журналістаў (Варшава)

International Media Academy (IMA, Берлін) сумесна з Медыя Акадэміяй Press Club Belarus арганізоўваюць чатырохдзённы варкшоп для беларускіх журналістаў_ак: «Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекта ў выгнанні?». Афлайн у Варшаве.

Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекта ў выгнанні? Варкшоп для журналістаў (Варшава)

Дэдлайн падачы заявак: 9 кастрычніка 2024 года, 23.00 (CEST)

Варкшоп пройдзе з 15 па 18 кастрычніка ў Варшаве. Для тых, хто адказвае за арганізацыйную/менеджарскую працу ў рэдакцыі/НКА/праекце.

Трэнеры:

  • Саша Каралевіч, эксперт у тэмах арганізацыйнага развіцця, ацэнкі, пабудовы каманд і фандрайзінга для некамерцыйных арганізацый. Досвед працы ў медыя і НДА — больш за 20 гадоў;
  • Зміцер Ягораў, медыятрэнер, медыяменеджар, эксперт і кансультант па краўдфандынгу для медыяпраектаў і грамадскіх ініцыятываў. Досвед у медыях – больш за дваццаць гадоў (у тым ліку вэб-журналістыка, тэлежурналістыка, кіраванне творчымі камандамі). Кіраўнік рэдакцыі навінаў на Белсаце (2018- 2020).

Тэмы варкшопаў:

  • арганізацыя працы рэдакцыі;
  • краўдфандынг;
  • фандрайзінг;
  • камунікатыўная стратэгія з донарамі;
  • структура планёркі і планаванне ў рэдакцыі/праекце;
  • праца з кадрамі.

Варкшоп прадугледжвае ўдзел 18 асобаў. Адабраныя ўдзельнікі_цы атрымаюць падрабязную праграму за дзень да варкшопу. Для ўдзельнікаў з па-за Варшавы арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Абавязковай умовай для пакрыцця выдаткаў зʼяўляецца ўдзел ва ўсіх чатырох днях варкшопу.

РЭГІСТРАЦЫЯ 

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

25 верасня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяЯк арганізаваць працу рэдакцыі/праекта ў выгнанні? Варкшоп для журналістаў (Варшава)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць