Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекту ў эміграцыі. Варкшоп для беларускіх журналістаў (Варшава)

International Media Academy (IMA, Берлін) сумесна з Медыя Акадэміяй Press Club Belarus арганізоўваюць чатырохдзённы варкшоп для беларускіх журналістаў_ак: «Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекту ў замежжы». Афлайн у Варшаве.

Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекту ў эміграцыі. Варкшоп для беларускіх журналістаў (Варшава)

Дэдлайн падачы заявак падоўжаны да 18 ліпеня 2024 года, 23.00 (CEST)

Варкшоп пройдзе з 23 па 26 ліпеня ў Варшаве.

Трэнеры:

Кай Русберг – рэпарцёр, рэдактар грамадскага тэлебачання і радыё грамадскай сеткі ARD  (Германія) з досведам працы ў 40 гадоў, медыятрэнер і прадзюсар відэа і падкастаў. Мае ступень магістра эканамічных, палітычных і сацыяльных навук.

Зміцер Ягораў – медыятрэнер, медыяменеджар, эксперт і кансультант па краўдфандынгу для медыяпраектаў і грамадскіх ініцыятываў. Досвед у медыях – больш за дваццаць гадоў (у тым ліку вэб-журналістыка, тэлежурналістыка, кіраванне творчымі камандамі). Кіраўнік рэдакцыі навінаў на Белсаце з 2018 па 2020.

Тэмы варкшопаў: 

  • фандрайзінг і фінансаванне;
  • рэдакцыйныя структуры і бізнэс-мадэлі;
  • камандная праца ў эміграцыі;
  • навыкі кіравання;
  • кіраванне медыяпраектамі;
  • арганізацыя рэдакцыйнай працы ў эміграцыі;
  • нэтворкінг;
  • еўрапейская і мясцовая прававыя базы.

Для ўдзельнікаў не з Варшавы арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Усе ўдзельнікі будуць забяспечаны харчаваннем. Абавязковай умовай для пакрыцця ўсіх выдаткаў зʼяўляецца наведванне ўсіх дзён варкшопу.

Колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязную праграму атрымаюць адабраныя ўдзельнікі_цы.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

12 ліпеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяЯк арганізаваць працу рэдакцыі/праекту ў эміграцыі. Варкшоп для беларускіх журналістаў (Варшава)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць