Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Як беларусы спраўляюцца з наступствамі перажытага? На колькі важна для нас прызнанне факту незаконных асуджэння? Як павінна быць адноўлена справядлівасць? Як змянілася жаданне справядлівасці праз 5 год? Камітэт і праваабарончы цэнтр «Вясна» апыталі амаль 600 чалавек, якія прайшлі праз катаванні і/або жорсткае абыходжанне. Акрэдытацыя для медыя абавязковая.
Калі: сустрэча пройдзе 15 лістапада 2024 года ў Варшаве, 14:00
Рэгістрацыя магчыма да 10:00 15 лістапада
Фармат: афлайн
Міжнародны камітэт па расследаванню катаванняў у Беларусі запрашае медыя на прэзентацыю даследавання «Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне».
Паводле псіхолагаў, без прызнання незаконнасці пераследу поўнае аднаўленне пацярпелых ад рэпрэсій немагчыма. Таму адна з частак даследавання — раздзел пра важнасць псіхалагічнага аспекту аднаўлення справядлівасці. Многія пацярпелыя лічаць немагчымым дасягнуць справядлівасці ў бліжэйшай будучыні. Некаторыя рэспандэнты ўспрымаюць гвалт і катаванні як «норму сучаснасці» і не ведаюць пра існуючыя механізмы абароны сваіх правоў. Самая каштоўная частка даследавання — гэта аналіз пазіцыі пацярпелых пра тое, якім чынам, на іх погляд, павінна быць адноўлена справядлівасць. Пра гэта і іншыя пытанні распавядуць на прэзентацыі, якая пройдзе з удзелам вядомых асоб і прадстаўніка Міністэрства юстыцыі Літвы.
Мова: ангельская, беларуская.
Адрас і час сустрэчы дашлюць верыфікаваным удзельнікам і ўдзельніцам.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт