YouTube-канал «жыццё-маліна» шукае SMM-рэдактара

Каманда YouTube-шоу «жыццё-маліна» шукае SMM-рэдактара для вядзення супольнасці ў YouTube, а таксама сацыяльных сетак праекта ў TikTok, Facebook.

YouTube-канал «жыццё-маліна» шукае SMM-рэдактара
Ілюстрацыя: YouTube-канал «жыццё-маліна»

Задачы:

  • напаўненне суполак праекта «жыццё-маліна» у сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (TikTok, Facebook, супольнасць у YouTube);
  • пошук і вытворчасць забаўляльнага мэдыякантэнту;
  • вытворчасць карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
  • праца з кам’юніці іншых YouTube-праектаў.

Ад кандыдата ці кандыдаткі чакаюць:

  • разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак: Instagram, TikTok, YouTube;
  • жаданне развівацца ў SMM;
  • уменне працаваць з простай графікай і відэа;
  • жаданне рабіць якасны прадукт для беларусаў;
  • граматныя беларуская і руская мовы;
  • добрае пачуццё гумару.

Каманда прапануе:

  • магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
  • вялікае поле для эксперыментаў;
  • крэатыўны калектыў, амбітныя задачы;
  • аддаленая праца;
  • сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Рэзюмэ дасылайце на info@digitalmediahub.online з тэмай «SMM-рэдактар».

Падзяліцца:

14 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііYouTube-канал «жыццё-маліна» шукае SMM-рэдактара

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць