«Зеркало» шукае карэктара
Досвед працы ў анлайн-медыя і філалагічная адукацыя будуць вялікім плюсам. Вакансія для тых, хто знаходзіцца ў Еўразвязе, пераважна ў Польшчы ці Літве.
Ілюстрацыя: Kelly Sikkema/Unsplash
Рэдакцыя прапануе белы заробак, памер якога ўсталёўваецца па выніках сумоўя. Ёсць магчымасць працаваць выдалена.
Патрабаванні да кандыдата:
- добра арыентуецца ў навінах, асабліва тых, што датычацца Беларусі;
- выдатна валодае беларускай мовай;
- умее канцэнтравацца.
Калі вас зацікавіла вакансія, дасылайце рэзюмэ на editors@zerkalo.io з тэмай ліста «Карэктар». Акрамя рэзюмэ, дадайце кароткі аповед пра сябе і адкажыце на пытанне, чаму вам бы хацелася працаваць у «Зеркале».
20 снежня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...