Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Гэта другі модуль адукацыйнага праекта, які будзе праходзіць афлайн у Вільнюсе і Варшаве. «Журфак па суботах» пачынаецца 4 кастрычніка ў Вільнюсе (БАЖ) і 11 кастрычніка ў Варшаве (PressClub). Каб падацца на другі модуль вы мусіце быць журналістам у рэдакцыі. Праходжанне першага модуля не абавязковае.
Дэдлайн падачы заявак: 22 верасня да 16:00 (СЭТ)
Фармат: афлайн у Варшаве і Вільні (па суботах, ад кастрычніка да сярэдзіны снежня)
Навошта вам гэта патрэбна?
«Журфак па суботах» — гэта не набор асобных тэматычных трэнігаў, а суцэльная адукацыйная праграма, якая пабудаваная на этапах стварэння матэрыяла — тут усе трэнінгі звязаныя. Кожны ўдзельнік пройдзе праз поўны цыкл працы над журналісцкім матэрыялам — ад ідэі да гатовай публікацыі і распаўсюду.
Сярод трэнераў толькі практыкуючыя журналісты і рэдактары, якія маюць трэнерскую адукацыю. У Варшаве гэта: Наста Роўда, дырэктарка Нашай Нівы, Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар CityDog, Вольга Ярохіна рэдактарка сайту belsat.eu, Надзея Белахвосцік старшыня Рады па медыяэтыцы беларускіх незалежных медыяў, Ніна Шулякова — шэф-рэдактарка Devby.io, Лена Верашчагіна, галоўная рэдактарка медыя для медыяў Соль ды іншыя.
Праграму адмыслова для «Журфака» распрацавала выбітная ўкраінская журналістка і медыяменеджарка, медыякансультантка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kiyv Post.
Праграма:
(Курс збудаваны так, што кожную суботу журналісты праходзяць адзін крок да стварэння гісторыі)
Таксама будуць тэмы: АІ, User needs 2.0, журналісцкая этыка, OCCRP guidelines, як не выгараць журналістам, праца з супольнасцю, СММ, мультымедыйнае планаванне, SEO аптымізацыя.
Падрабязная праграма
«Журфак па суботах» складаецца з трох модуляў. Гэта суцэльная праграма, у якой адзін модуль — для пачаткоўцау, другі — для прафесіяналаў, і трэці модуль гэта спецыялізацыя
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: zurfak@solidarityby.eu
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас: zurfak@baj.media)
«Журфак па суботах»— гэта супольны праект Кааліцыі за Устойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for Eastern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскай Камісіі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт