Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае прыём журналісцкіх прац на традыцыйны творчы конкурс «Вольнае слова». Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў медыя, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
Удзельнічаць у конкурсе маюць права сябры ГА «БАЖ», у якіх няма запазычанасці па ўнёсках.
Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюцца не больш за 3 матэрыялы альбо цыкл (глядзіце ўмовы ніжэй), якія былі апублікаваныя ў 2020 годзе.
НАМІНАЦЫІ:
1. НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)
Ацэньваецца:
– арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);
– адпаведнасць прынцыпам падачы навін;
– арыгінальнасць загалоўка, лід;
– спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);
– аўтарскі стыль.
2. НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)
Ацэньваецца:
– грамадская значнасць узнятай праблемы;
– адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;
– прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;
– стыль, спосабы аўтарскай падачы;
– «прывязка» да мясцовых праблем;
– адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.
3. НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ Ў ЖУРНАЛІСТЫЦЫ (нарыс, эсэ)
Ацэньваецца:
– выбар тэмы;
– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;
– аўтарскі стыль.
4. ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ
Ацэньваецца:
– выбар тэмы;
– грамадская значнасць узнятай праблемы;
– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;
– аўтарскі стыль.
5. НАМІНАЦЫЯ «ДЭБЮТ» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.
Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў.
Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт