Мэта прэміі — павышаць дасведчанасць беларускага грамадства аб праблемах экалогіі і ўстойлівага развіцця, павышаць бачнасць экапраблем і шляхоў іх вырашэння праз прызнанне і заахвочванне ўкладу медыя-прафесіяналаў у стварэнне якаснага і актуальнага кантэнту на экалагічныя тэмы. Падавацца могуць як прафесійныя журналісты, так і аўтары медыякантэнту, які распаўсюджваецца ў сацсетках.
Тэмы матэрыялаў:
- устойлівае развіццё;
- змена клімату;
- абарона біяразнастайнасці;
- забруджванне навакольнага асяроддзя;
- устойлівая сельская гаспадарка;
- энергетычная эфектыўнасць;
- экалагічная свядомасць і адукацыя ды інш.
Катэгорыі прэміі
- аналітычныя тэкставыя і мультымедыя матэрыялы (інфармацыйныя артыкулы, інтэрв’ю, аналітыка, каментары, антыфэйкавыя праекты і да т.д.);
- відэа-кантэнт: навіновыя рэпартажы, праграмы, ток-шоу, інтэрв’ю, антыфэйкавыя праекты, сацыяльныя ролікі і рэклама;
- падкасты, прысвечаныя тэме экалогіі;
- кантэнт сацсетак (праекты, інфакампаніі, тэматычныя акаўнты).