Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Міхал Патоцкі – рэдактар найбуйнейшага польскага эканамічнага штодзённіка Dziennik Gazeta Prawna.
Міхал Патоцкі факусуецца галоўным чынам на беларускай і ўкраінскай палітыцы і эканоміцы. Разам са Збігневам Парафяновічам ён напісаў кнігу«Ваўкі жывуць па-за правам. Як Януковіч прайграў Украіну» — пра ўзлёт і падзенне Віктара Януковіча.
У суаўтарстве з Збігневам Парафʼянавічам, Міхал Патоцкі напісаў таксама: «Крыштальнае фартэпіяна. Здрады і перамогі Пятра Парашэнкі». У суаўтарстве з Каралінай Бака-Пагажэльскай: «Чорнае золата. Войны за вугаль Данбасу».
Пасля 2020 года ў суаўтарстве з Арлетай Бойке напісаў дзве кнігі пра беларускіх журналістаў: «Партызаны. Журналісты пераследуюцца Лукашэнка» і «Партызаны: Журналісты на лініі агню Лукашэнкі».
Міхал Патоцкі зʼяўляецца пераможцам міжнароднага журналісцкага конкурсу Belarus in Focus 2012. Валодае польскай, англійскай, расейскай, украінскай і беларускай мовамі.
Яго лекцыі ў Press Club Belarus вы знойдзеце тут, і тут.
Відэа ёсць на ютуб-канале Press Club Belarus.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт