MOST+ запрашае на інфармацыйную анлайн-сесію

Арганізатары праграмы MOST+ запрашаюць спецыялістаў медыя галіны да ўдзелу ў адкрытай анлайн-сесіі, дзе раскажуць як паспяхова скласці заяўку на атрыманне гранта і адкажуць на іншыя пытанні.

MOST+ запрашае на інфармацыйную анлайн-сесію
Ілюстрацыя: MOST+

Калі: 18 красавіка, аўторак.
Які час: 11:00 па Варшаве, 12:00 па Мінску і Вільнюсу, 13:00 па Тбілісі.

Гэта сустрэча будзе карыснай для журналістаў, медыямэнеджэраў, аператараў і іншых спецыялістаў, што маюць дачыненне да сродкаў масавай інфармацыі.

Пра што раскажуць:

  • як паспяхова скласці заяўку на атрыманне гранта, які пакрывае прафесійную стажыроўку або ўдзел у канферэнцыі ці ў форуме на тэрыторыі Еўрасаюза;
  • асаблівасці, якія могуць з’явіцца падчас афармлення заяўкі ў гэтым сектары.

Рэгістрацыя на падзею

Прыняць удзел у праграме MOST+ могуць паўналетнія грамадзяне Беларусі з працоўным досведам.

Падрабязней пра гранты ад MOST+

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

Падзяліцца:

Крыніца: MOST+

13 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыMOST+ запрашае на інфармацыйную анлайн-сесію

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць