Выстава «Фокус на будучыню»

Адкрыццё выставы адбылося 4 сакавіка 2020 года ў Прэс-клубе. Мы ўзгадалі адметныя журналіскія працы 2019 года, адзначылі цікавыя практыкі, інструменты і інфанагоды.

Гэтым разам мы вырашылі зафіксаваць тэму пошука будучыні ў медыя.

Як медыя бачаць будучыню? Як яны расправядаюць пра людзей, якія ўжо сёння будуюць Беларусь будучыні? Што варта ўзяць з сабой у заўтрашні дзень, а што трэба пакінуць у мінулым?

Для вас мы падрыхтавалі візуалізацыю выставы. Пераходзьце ад кропкі да кропкі, клікайце на экспанаты – чытайце, праглядайце, слухайце, гуляйце.

*Аўтар 3D-тура – Станіслаў Багдзевіч.

Выстава – гэта наш спосаб сказаць калегам дзякуй. Зрабіць так, каб як мага больш людзей даведалася пра лепшыя прыклады працы беларускіх медыя і каб адметныя матэрыялы прагучалі яшчэ раз.

Падзяліцца:

Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusВыставыВыстава «Фокус на будучыню»
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць