Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Арганізатары праграмы MOST+ запрашаюць спецыялістаў медыя галіны да ўдзелу ў адкрытай анлайн-сесіі, дзе раскажуць як паспяхова скласці заяўку на атрыманне гранта і адкажуць на іншыя пытанні.
Калі: 18 красавіка, аўторак.
Які час: 11:00 па Варшаве, 12:00 па Мінску і Вільнюсу, 13:00 па Тбілісі.
Гэта сустрэча будзе карыснай для журналістаў, медыямэнеджэраў, аператараў і іншых спецыялістаў, што маюць дачыненне да сродкаў масавай інфармацыі.
Прыняць удзел у праграме MOST+ могуць паўналетнія грамадзяне Беларусі з працоўным досведам.
Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт