Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Local Media for Democracy адкрыў другі раўнд прыёму заявак на праграму грантаў. Яна разлічана на падтрымку мясцовых, рэгіянальных і грамадскіх медыя, якія служыць грамадскім інтарэсам у месцах, дзе доступ да інфармацыі значна зменшыўся. На грантавую праграму прымаюцца заяўкі ад інфармацыйных выданняў (ад юрыдычных асоб, зарэгістраваных у адной з краін Еўразвязу) ці групы журналістаў (фізічных асоб), якія легальна пражываюць у краінах ЕЗ.
Дэдлайн падачы заявак: 28 верасня 2023 года, 13:00 CEST.
Медыя, якія прайшлі адбор, атрымаюць тэхнічную і ментарскую падтрымку (пад кіраўніцтвам International Media Support), каб палепшыць свой арганізацыйны патэнцыял, інавацыі ў журналістыцы і ўстойлівасць бізнесу.
Грант можа быць выдадзены кандыдатам, якія працуюць у геаграфічных ці адміністрацыйных рэгіёнах, дзе цяжка ці немагчыма атрымаць доступ да надзейных незалежных мясцовых, рэгіянальных і грамадскіх медыя. Ці медыя ў рэгіёне сканцэнтраваны на эканамічных, палітычных ці іншых інтарэсах.
Для грантавай праграмы Local Media for Democracy запланавана два раўнды падачы заявак у 2023 годзе. Агульная даступная сума за раўнд, якая будзе размеркавана паміж усімі падтрыманымі праектамі, складзе 600 000 еўра. Цяпер ідзе прыём заявак на другі раўнд.
Зарэгіструйцеся на спецыяльнай платформе.
Падайце інфармацыю па свайму праекту:
Праграма падтрымліваецца Еўракамісіяй.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт