Шукаеце працу ў незалежных медыя? Тут для вас падказкі

Рэдактары беларускіх незалежных медыя паразмаўлялі пра набор новых кадраў. А мы сабралі парады да кандыдатаў у гэтым тэксце.

Шукаеце працу ў незалежных медыя? Тут для вас падказкі
Фота: Damir Kopezhanov / Unsplash.com

Каго шукаюць рэдакцыі

Ігар Кулей, «Белсат»:

— Людзей, якія працуюць у кадры, валодаюць англійскай мовай на базавым узроўні, разбіраюцца ў інфармацыйным парадку дня – беларускім, расійскім, украінскім, а таксама маюць кантакты і спецыфічныя веды ў нейкіх вузкіх сферах. Астатняму мы вучым, калі чалавек здольны вучыцца і жадае працаваць.

Руслан Кулевіч, MOST:

— Мы даем шанец людзям розных прафесій. Бралі тых, хто меў досвед працы ў СМІ, і тых, хто ніколі не працаваў у медыя. Зараз шукаем чалавека, які ўмее працаваць у YouTube.

Gen Z: што за яны? Пачытайце пра моладзь у беларускіх медыях

Наста Роўда, «Наша Ніва»:

— Месца знаходжання спаборнікаў працы ў «Нашай Ніве» не мае прынцыповага значэння. Зараз мы шукаем аўтара сцэнароў, якія могуць стаць відэагісторыямі. Заўжды актуальныя пасады для працы па праектах у TikTok. Актуальныя вакансіі журналістаў, суперзапатрабавальныя – вэб-рэдактары.

Як падрыхтавацца да сумоўя

Калі хочаце прыйсці ў нейкае пэўнае медыя, загадзя пачніце чытаць яго, каб разумець фармат, стылістыку, напрамкі. Даведайцеся як мага больш пра рэдакцыю, у якую плануеце працаўладкавацца. Калі вы адгукнуліся на вакансію, патлумачце, чаму менавіта яна вас зацікавіла.

Прыходзьце са сваімі ідэямі і прапануйце тэмы, напішыце пробны тэкст. Падцягніце вашу беларускую мову, бо добрае веданне яе – вялікі бонус.

Падрыхтуйце рэкамендацыі, яны будуць вялікім плюсам. Загадзя ацаніце, які заробак будзе для вас прымальным.

Вакансіі ў беларускіх медыя

Якія заробкі прапануюць рэдакцыі

Ігар Кулей, «Белсат»:

— Ніжняя мяжа – каля 1000 еўра. Калі тры месяцы выпрабавальнага тэрміну праходзяць паспяхова, падымаем заробак на 20-25%. Заробак дасведчаных журналістаў, рэдактараў звязаных з адказнасцю, якую яны бяруць на сябе, могуць быць у 2-2,5 разы большыя за ніжнюю мяжу.

Наста Роўда, «Наша Ніва»:

– Я не буду называць канкрэтныя лічбы заробкаў зараз. Таму што гэта вельмі залежыць ад чалавека, які прыходзіць у рэдакцыю. Канешне, калі гэта рэдактар з досведам працы 10 гадоў, прафесійны журналіст ці расследавальнік – гэта адна лічба. Калі чалавек пачатковец без досведу, гэта будуць іншыя сумы. Але заробкі дазваляюць жыць у Еўропе, здымаць жыллё, плаціць за камуналку, набываць ежу і г. д.

Парады студэнтам і фрылансерам

Наста Роўда, «Наша Ніва»:

– Вельмі рэкамендую пачынаючым журналістам карыстацца магчымасцямі, якія дае БАЖ і Прэс-клуб Беларусь. Яны ладзяць школы, трэнінгі, навучальныя праграмы. Гэта рэальная магчымасць сустрэцца і папрацаваць з рознымі рэдактарамі, зрабіць першыя крокі ў прафесіі.

Адукацыйны магчымасці для журналістаў заўсёды тут

Ігар Кулей, «Белсат»:

– Мы спрабуем працаваць са студэнтамі, вучыць, даваць досвед, ладзім адукацыйныя праграмы для іх. Калі бачны прагрэс, канешне, з такімі студэнтамі можна працягваць прафесійныя стасункі.

Руслан Кулевіч, MOST:

– У нас ёсць малады супрацоўнік, які прыйшоў да нас са сферы, зусім не звязанай з журналістыкай. Але тое, чаго ён дасягнуў за тры месяцы працы ў нашым выданні, проста захапляе.

Каб не прапусціць вакансіі і іншыя карысныя магчымасці – падпішыцеся на нашу рассылку.

Гэты матэрыял падрыхтаваны па слядах сустрэчы, падчас якой рэдактары распавялі пра рынак працы ў рэлакацыі і патрабаванні да кандыдатаў. Сустрэча прайшла пад эгідай БАЖ, а тут можна цалкам прачытаць канспект.
Падзяліцца:

6 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняШукаеце працу ў незалежных медыя? Тут для вас падказкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць