Tribuna.com адкрывае дзве новыя вакансіі
Для ўзмацнення каманды Tribuna.com адкрывае дзве новыя вакансіі – журналіста і SMM-рэдактара. Вакансіі падыдуць тым, хто здзейсніў рэлакейт. Калі вы ў Беларусі, то давядзецца выконваць некаторыя меры засцярогі, але супрацоўніцтва таксама магчыма.
Илюстрацыя: by.tribuna.com
Вакансія журналіста
Каманда шукае журналіста, які зрабіў бы кантэнт праекта яшчэ больш разнастайным і цікавым. Гэта фул-тайм праца з гнуткім графікам.
Ад вас:
- веданне спорту;
- высокі ўзровень валодання беларускай і/або рускай мовай;
- уменне цікава расказваць гісторыі;
- разуменне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі;
- мабільнасць, рызыка і жаданне зрабіць Беларусь лепшай.
Задачы:
- генераванне тэм;
- напісанне ўласных тэкстаў;
- рэдагаванне чужых тэкстаў;
- дзяжурства на сайце.
Вакансія SMM-рэдактара
Каманда запрашае SMM-рэдактара, які будзе аператыўна і крэатыўна дастаўляць інфармацыю да карыстальнікаў.
Задачы:
- напаўненне груп Tribuna.сom у сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (Telegram, Facebook, Twitter, Instagram, TikTok, YouTube);
- пошук і вытворчасць цікавага мэдыякантэнту;
- вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
- праца з кам’юніці Tribuna.com.
Ад вас:
- захапленне беларускім спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.сom у прыватнасці;
- разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Instagram, YouTube, TikTok, Twitter, Facebook;
- жаданне развівацца ў SMM;
- уменне працаваць з простай графікай і відэа;
- граматныя руская і беларуская мовы;
- добрае пачуццё гумару.
Для вас:
- магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
- вялікае поле для эксперыментаў;
- гнуткі графік (толькі для лепшых);
- крэатыўны калектыў, новыя задачы;
- аддаленая праца;
- сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
Умовы супрацоўніцтва абмяркоўваюцца па выніках сумоўя.
Рэзюмэ дасылайце на скрыню by.jobs@tribuna.com.
18 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com адкрывае дзве новыя вакансіі