Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Курс доўжыцца два дні, пройдзе анлайн. Арганізатар: Медыя Акадэмія Прэс-клуба Беларусь.
Калі: 20 і 24 лістапада 2023 года, 15:00—18:00 (Варшава)
Спецкурс пройдзе анлайн у Zoom.
Для каго будзе карысным: для медыйшчыкаў, прадстаўнікоў рэдакцый, дзе ўжо ёсць уласныя кампаніі па зборы данатаў і неабходнасць іх удасканаліць, а таксама для тых, хто хоча такія кампаніі запланаваць і распачаць.
Падчас заняткаў вы даведаецеся:
Падчас заняткаў мы будзем разглядаць рэальныя кейсы збораў, вывучаць асобныя платформы і інструменты, пагаворым пра тое, у якіх выпадках і якія падаткі трэба плаціць з такіх збораў (на прыкладзе Польшчы).
Трэнер: Зміцер Ягораў, на прафесійнай аснове займаецца распрацоўкай і запускам краўдфандынгавых кампаніяў для медыя і грамадскіх ініцыятываў. Медыямэнэджэр і журналіст з 23-гадовым досведам. Заснавальнік BelPolska_bot — праекта у Telegram пра працэдуры і фармальнасці ў Польшчы.
Колькасць месцаў абмежаваная. Калі будзе шмат запытаў, мы падумаем пра магчымасць правядзення яшчэ аднаго спецкурса па краўдфандынгу.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт