Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Когда мы в юности мечтаем о будущем, легко представляем успех, блестящую карьеру, возможно – славу. И в мечтах нет места репрессиям, вынужденной эмиграции, преследованиям за профессию. Мы спросили у коллег, что бы они изменили, если бы знали о будущем заранее? Это продолжение нашего текста по следам флешмоба в соцсетях #21год. Мы открыты к вашим рассуждениям и эмоциям на эту тему, пишите на press-club@solidarityby.eu.
В двадцать один я только-только пришла на работу. И на этой фотографии – мой первый «Чарнобыльскі шлях», первые съёмки «в поле». А саму фотографию сделал Франак Вячорка, у него появилось камера GOPRO, мы такого ещё никогда не видели, и он на мне тестил, показывал, как это работает.
Если бы я знала как будет сейчас, с одной стороны, честно говоря, я бы в айтишку пошла. Было очень много знакомых айтишников, это было бы несложно.
Но с другой стороны – у меня была самая лучшая работа на свете, я правда так считала. Было ощущение, что я не работаю, мне всё время интересно, и за удовлетворение моего интереса мне ещё и платят. Было идеально.
Поэтому я бы хотела, чтобы всё, что было в моей работе, со мной произошло. Только я бы языки учила – вот что бы я подкорректировала.
Оооооо… калі б я гэта дакладна ведаў, дык пэўна б не расстроіўся! Ну бо гэта ж самы смак – працаваць у журналістыцы, калі адбываецца нешта значнае для краіны, а тым больш для рэгіёну і свету ўвогуле. Я, шчыра кажучы, быў здзіўлены, калі некаторыя людзі пісалі аб тым, што выбралі б іншую сферу працы, каб у іх была магчымасць усё змяніць.
Мяне дык ніколі не вабіла перспектыва сядзець у цёплым айцішачным офісе з васьмі да пяці і радавацца магчымасці скатацца ў адпачынак два разы на год ва ўмоўную Дамінікану ды набыць кватэру ў Новай Баравой.
Разам з маім найлепшым сябрам мы яшчэ ў 2019 годзе перажывалі, што нарадзіліся ў сумную эпоху: нічога не адбываецца, лукашысцкая і крамлёўская сістэмы могуць марудна гніць яшчэ гадоў дваццаць, а пасля халера ведае што. Ніякай рамантыкі, карацей кажучы.
У такіх умовах і журналістыка рабілася адпаведная: 135 лепшых серыялаў гэтай восені, якія вы ніколі не паглядзіце; дзе выпіць малінавы фрапэ на Кастрычніцкай; у што апрануты Коля Лукашэнка і гэтак далей. І пры гэтым пэўнасці ніякай, такі сабе падвешаны стан. Бо як журналіст бачыш навакольныя працэсы і ведаеш, што «лепей не будзе», як спяваў класік.
А тут раптам – бабах, – як па галаве вяслом: рэвалюцыя, эміграцыя, вайна. І выглядае, што ўсё толькі пачынаецца. Зразумела, што стабільнасці гэта дакладна не дадало, затое праца ў журналістаў зрабілася настолькі цікавая ды інтэнсіўная, што мама не гаруй. Практычна кожны дзень – новы выклік.
Таму мо адзінае, што я зрабіў бы інакш – раней бы пастараўся трапіць у тэлежурналістыку агулам і на «Белсат» у прыватнасці. Можна было ох як шмат чаго цікавага зрабіць. Але мне здаецца, што самае захапляльнае нас усіх яшчэ чакае наперадзе. Таму варта прышпільнуць рамяні і захоўваць, як той казаў, спакой.
Калі б мне ў 21 сказалі, як усё будзе далей, то мабыць не паверыў бы, як далёка гэта зойдзе. І ў пазітыўным сэнсе – як шмат я, наша рэдакцыя і агулам беларуская журналісцкая супольнасць зробім за гэтыя гады і якія крутыя праекты паўстануць. І ў негатыўным сэнсе – як жорстка будзе нам помсціць рэжым.
Падумаў бы, што гэта фантазіі чалавека, які далёкі ад беларускай рэальнасці. Усё ж, я сам заўсёды казаў усім замежным сябрам і турыстам, што ў нас вельмі лайтовая і памяркоўная дыктатура – зусім не такая як, напрыклад, лацінаамерыканскія рэжымы.
З іншага боку, я выхоўваўся з пачатковай школы на незалежнай прэсе, якую чытаў мой дзед: гродзенскія «Пагоня» і «Біржа інфармацыі», таксама «Народная воля» заўсёды былі дома. Таму я з дзяцінства вельмі добра разумеў, што за краіна Беларусь і быў гатовы жыць у ёй, усведамляючы ўсе рызыкі.
Але нават, калі б ведаў наперад, як усё будзе, то, думаю, нічога б не змяняў у сваім жыцці. Не ўяўляю сабе сваё жыццё інакш. Ні аб чым не шкадую. Часам задумваюся, што можа трэба было ў нейкі момант здацца, прызнаць паразу і сысці ў турызм, працаваць экскурсаводам – я вельмі гэтую працу люблю і няблага ў ёй разбіраюся. Ці ў сферу адукацыі, якая таксама мне блізкая. Мог бы жыць тады дома, а гэта для мяне вялікая каштоўнасць.
Хаця, добра ведаючы сябе самога, не сумняваюся, што скончылася б усё гэтаксама: ну, быў бы я не рэдактар-экстрэміст, а экскурсавод-экстрэміст ці адукатар-экстрэміст — якая прынцыповая розніца?
У 21 год я жыў за мяжой, вучыўся і сур’ёзна задумваўся, што не хачу жыць нідзе, акрамя Беларусі, і абавязкова туды вярнуся. Таму найбольш у той момант не паверыў бы расказам з будучыні пра тое, што давядзецца зʼязджаць з Беларусі надоўга зноў – і гэтым разам не па сваёй волі.
Калі б штосьці змяняў, то толькі ў плане дэталяў працы – калі б ведаў загадзя, якія будуць трэнды і тэхнічныя навінкі, то падладжваўся б пад іх значна лепей.
Я свядома абрала гэтую прафесію. Пасля адной з маіх першых публікацый, ў Менску пасадзілі сквер на небяспечнай пустцы, праз якую мне даводзілася 10 гадоў хадзіць у школу. І цяпер там ужо высокія дрэвы. Думаю, менавіта гэтая маленькая перамога натхняе мяне ўсё жыццё. Так, нават у нашай краіне журналісты маглі і працягваюць прыносіць карысць (не блытаць з прапагандыстамі).
У 21 год я скончыла трэці курс факультэта журналістыкі і перавялася на завочнае аддзяленне, бо вельмі хацелася больш працаваць. Ці магло мяне тады нешта напужаць ці спыніць? Сумняюся. За плячыма быў 2006 год з усёй гэтай рамантычнай салідарнасцю студэнтаў і выкладчыкаў.
А яшчэ я нарадзілася ў красавіку 1986-га, памятаю, як перавесілі сцяг і герб, як клас раптоўна стаў рускамоўным пасля «рэферэндуму».
Памятаю, што адбылося падчас Чарнобыльскага шляху ў 1996-м, і далей. І ўсё гэта наводзіла на тысячы пытанняў: «Чаму так?», «Ці будзем мы жыць інакш?», «Хто адкажа за пакуты людзей?»…
Мне цяжка казаць, якое рашэнне я б прыняла ў 21 год, калі б ведала, што з намі пасля здарыцца. Магчыма, актыўна вучыла бы мовы, з’ехала б і атрымала еўрапейскую адукацыю, і тады гэта было б іншае жыццё – не ўпэўнена, што вярнулася б.
Але сёння, азіраючыся назад на 2020-ты, я рада, што была ў той час у Беларусі і пабачыла – якімі кансалідаванымі і прыгожымі могуць быць нашыя людзі. Мне, чамусці, гэта вельмі важна і я б шкадавала, калі назірала за гэтым Адраджэннем з-за мяжы.
Як сказала ў адным з інтэрв’ю сястра нявінна забітага Рамана Бандарэнкі — усё было не дарма. Мы хаця б паспрабавалі нешта змяніць і ў кантэксце гісторыі зрабілі нямала.
Чэшскія дысідэнты любяць паўтараць: «Пасля 1968 года мы ўявіць не маглі, што ў 1989-м нешта зменіцца». Тым не менш…
Подготовлено Пресс-клубом Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт