Ідзе прыём заявак на шэлтэр для журналістаў у Нідэрландах

Некамерцыйная арганізацыя Justice & Peace запрашае журналістаў з усяго свету на праграму Journalists’ Safe Haven / Shelter City. Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў арганізацыя можа прапанаваць два дадатковыя часовыя бяспечныя месцы ў Гаазе для журналістаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Ім будзе аказана персанальная падтрымка.

Ідзе прыём заявак на шэлтэр для журналістаў у Нідэрландах

Justice & Peace садзейнічае бяспецы журналістаў, і ў прыватнасці жанчын-журналістак ва ўсім свеце. Праграма падтрымкі спрыяе таму, каб яны маглі будаваць новыя стратэгіі і працягваць сваю важную працу па свабодзе выказвання меркаванняў у сваёй краіне паходжання.

Умовы праграмы:

  • Журналіст рэалізуе негвалтоўны падыход у сваёй працы;
  • Журналіст падвяргаецца пагрозам або іншаму ціску ў сувязі са сваёй працай або актыўнасцю;
  • Журналіст жадае і можа вярнуцца ў сваю краіну паходжання праз 3 месяцы*;
  • Журналіст гатовы публічна гаварыць аб сваім вопыце або аб правах чалавека ў сваёй краіне ў той ступені, у якой гэта дазваляе сітуацыя з бяспекай;
  • Журналіст мае гутарковы ўзровень англійскай мовы (які дазваляе актыўна ўдзельнічаць у трэнінгу, расказваць пра сваю працу, мець зносіны з горадам, у якім знаходзіццаі г.д.);
  • Журналіст мае сапраўдны пашпарт (тэрмін дзеяння не менш за 12 месяцаў) або жадае правесці працэдуры, неабходныя для яго выдачы. Justice & Peace пакрывае выдаткі на афармленне пашпарта і / або візы (пры наяўнасці);
  • Да журналіста не ўжываюцца ніякія меры або судовая забарона на выезд з краіны;
  • Журналіст гатовы пачаць сваё знаходжанне ў Нідэрландах прыблізна з сакавіка 2023 года.

* – аб немагчымасці вяртання на радзіму трэба ўдакладніць у заяўцы.

Звярніце ўвагу, што ў апошнім раўндзе адбору будуць улічвацца дадатковыя фактары. Напрыклад, дабаўленая вартасць знаходжання ў Нідэрландах, а таксама гендэрны, геаграфічны і тэматычны баланс.

Падаць заяўку

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 кастрычніка 2022 года, 23:59 СЕТ. Удзельнікаў праграмы абярэ незалежная камісія.

Больш падрабязна даваедацца пра праграму і іншыя магчымасці можна на афіцыйным сайце.

Звярніце ўвагу, што ў сувязі з COVID-19 могуць дзейнічаць асаблівыя ўмовы.

Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з арганізатарамі: sheltercity@justiceandpeace.nl.

Крыніца

Фота на вокладцы: justiceandpeace.nl


Іншыя магчымасці для журналістаў:

Радыё Свабода прымае заяўкі на стыпендыю для рэгіянальных журналістаў

Рэзідэнцыя для беларускіх журналістаў у Германіі ў 2023 годзе

Падзяліцца:

22 верасня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiІдзе прыём заявак на шэлтэр для журналістаў у Нідэрландах

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць