Марына Золатава стала лаўрэаткай прэміі Palm-Preis

Былая галоўная рэдактарка Tut.by, палітызняволеная журналістка атрымала прэмію як «надзвычайна смелая і шчырая асоба». Кандыдатуру вылучыла арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». 

Марына Золатава стала лаўрэаткай прэміі Palm-Preis
Скрыншот з сайта прэміі

Што за прэмія?
Узнагарода носіць імя Іагана-Філіпа Палма, кожныя два гады яна прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія даюць выбітны прыклад прыхільнасці справе рэалізацыі свабоды выказвання і свабоды прэсы. Прэмія гэта таксама грашовы прыз, 20 тысяч еўра, які дзеліцца між двумя лаўрэатамі.

Арганізатары азначаюць: «Мы хочам дапамагчы забяспечыць і захаваць свабоду выказвання меркаванняў і свабоду прэсы як неад’емную перадумову любой дэмакратыі, як унутры краіны, так і за мяжой».

У гэтым годзе Марына Золатава стала лаўрэаткай прэміі Palm-Preis разам з «ZanTimes», сайтам пра правы чалавека (Афганістан).
Уручэнне прэміі адбудзецца ў першую нядзелю снежня 2024 года ў нямецкім Шорндорфе.

Іаган-Філіп Палм (Johann Philipp Palm) —  германскі кнігавыдавец з Нюрнберга. У сваім выдавецтве апублікаваў накіраваны супраць Напалеона памфлет «Германія ў глыбокім прыніжэнні сваім», за які быў прыгавораны да смяротнага пакарання (у 1806 годзе).  

Падзяліцца:

Прэс-клуб, palm-stiftung.de

22 кастрычніка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняМарына Золатава стала лаўрэаткай прэміі Palm-Preis

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць