Вакансіі ў рэдакцыі «Нашай Нівы»

Рэдакцыя шукае ў каманду:

Вакансіі ў рэдакцыі «Нашай Нівы»

Журналіста

Працаваць давядзецца ў розных фарматах — трэба пісаць і навіны на розныя тэмы, і вялікія гутаркі. Калі вы ўмееце шукаць інфармацыю, правяраць яе, камунікабельныя, кампетэнтныя ў той ці іншай сферы, у вас жывое мысленне, добрая беларуская мова і досвед журналісцкай працы і вы гатовыя працаваць без лімітаў часу — заяўляйцеся на гэту вакансію.

Кіраўніка відэааддзела

Чалавек-матор, які мае досвед працы з відэакантэнтам, уласныя ідэяі, а таксама здольны кіраваць камандай.

Спецыяліста па відэа для сацсетак і YouTube

Шукаюць ініцыятыўнага і крэатыўнага чалавека, які добра ўмее: мантаваць (напрыклад, у Adobe Premiere), карыстацца графічнымі рэдактарамі (напрыклад, Figma, Photoshop), таксама ведае беларускую мову і гатовы працаваць з рознымі сацсеткамі.

Вядоўцаў

Трэба людзі, якія хочуць працаваць у кадры, з добрай дыкцыяй і жаданнем развіваць уласныя праекты ў YouTube і TikTok.

Перакладчыка

Трэба дасканала валодаць рускай мовай. Уедлівасць, метадычнасць, хуткадзейнасць таксама вельмі вітаюцца.

Падрабязнае рэзюмэ дасылайце на скрыню nashaniva.com@gmail.com.

У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае сацсеткі і ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць. Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў. Калі працавалі з відэа, дасылайце спасылкі на зробленае.

Фота на галоўнай: скрыншот с сайту nashaniva.com


Больш па тэме:

Как медиа завоёвывают TikTok. Лучшие и нестандартные примеры (из Беларуси тоже)

Продвижение в YouTube: лайфхаки и ошибки

Питч большого текста. Как продать тему редактору (не только своего СМИ)

Падзяліцца:

11 ліпеня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііВакансіі ў рэдакцыі «Нашай Нівы»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць