Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Фармат: анлайн.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Дэдлайн падачы заявак: 30 лістапада 2022 года.
Куратары: Таццяна Заміроўская і Алёна Глухава.
Беларуская квір-фем ініцыятыва SZTUKA аб’яўляе набор ЛГБТ+ і квір-людзей у літаратурную студыю. Студыя працуе з беларусамі і беларускамі, якія адносяць сябе да квір і ЛГБТ+ супольнасці і пішуць мастацкую прозу, асабліва аўтафікшн, аўтабіяграфічную і гібрыдную прозу. А таксама з тымі, хто хоча паспрабаваць сябе ў гэтых жанрах.
Літаратурная студыя SZTUKA – гэта курсы літаратурнага майстэрства. Яны складаюцца з практычных заняткаў у малых групах, а таксама з майстар-класаў ад пісьменніц і пісьменнікаў.
Паўтарагадзінныя заняткі будуць праходзіць у Zoom’е адзін-два разы на тыдзень, у будныя дні ў прамежку з 13:30 да 16:00 па мінскім часе.
Колькасць месцаў абмежавана.
Па выніках адбору будуць сфарміраваны дзве групы па 7-10 чалавек. Адну групу будзе курыраваць Таццяна Заміроўская (снежань 2022 – сакавік 2023), іншую – Алёна Глухава (студзень 2023 – красавік 2023).
Па выніках плануецца выданне зборніка прац удзельніц і ўдзельнікаў студыі.
Фота на вокладцы: Gabriel Benois / Unsplash.com
Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс па падкастынгу
Курс па мабільнай журналістыцы ў Варшаве ад Thomson Foundation
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт