Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс па падкастынгу

Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс, які будзе прысвечаны як азам падкастынгу (гуказапіс, мантаж), так і асобным нюансам у працы з вашым шоу (стварэнне джынглаў, публікацыя).

Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс па падкастынгу

Курс можа быць цікавы як аматарам падкастаў, якія толькі плануюць запусціць сваё ўласнае шоў, так і ўжо сталым стваральнікам падкастаў, якія хацелі б удасканаліць свае веды ў пэўнай вобласці працы з праектам.

Курс уключае ў сябе чатыры анлайн-сустрэчы ў сярэдзіне снежня 2022 года (арыентаваны час – вечары ў будні), а таксама хатнія заданні падчас курса.

Падаць заяўку

Арганізатары будуць аддаваць перавагу кандыдатам, якія:

  • ужо робяць падкаст;
  • маюць прапрацаваную ідэю падкаста.

Курс бясплатны, колькасць месцаў абмежавана.

Дэдлайн падачы заявак: 4 снежня 2022 года, да 23:59.

Крыніца

Фота на вокладцы: Hillary Black Uh / Unsplash.com


Вас можа зацікавіць:

Sojka раіць: што глядзець у беларускім YouTube

Belarus Media Stories аб незалежным беларускім радыё і тэлебачанні

Курс па мабільнай журналістыцы ў Варшаве ад Thomson Foundation

Падзяліцца:

23 лістапада 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяBelarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс па падкастынгу

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць