Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Чым адрозніваецца праца журналістаў ў Беларусі і Польшчы? Якія ў іх ёсць абавязкі і ў якіх выпадках іх інтарэсы абараняе закон? Пра гэта і іншае падчас сустрэчы ў Прэс-клубе Беларусь расказаў польскі журналіст Міхал Патоцкі.
У Польшчы журналістам лічыцца чалавек, які працуе ці супрацуе з рэдакцыяй па любым з кантрактаў. Напрыклад, umowa o dzieło можна аформіць на адзін артыкул. Калі вы плануеце зрабіць некалькі артыкулаў цягам года, гэта можа быць umowa zlecenie. А вось umowa o pracę – гэта больш грунтоўны працоўны кантракт, які прадугледжвае пэўныя сацыяльныя выплаты.
Журналісту важна мець журналісцкае пасведчанне – legitymacja dziennikarska (prasowa) – дакумент, які пацвярджае вашу супрацу з рэдакцыяй. У Польшчы няма дзяржаўнага журналісцкага пасведчання. Кожная рэдакцыя выдае свае дакументы. Але ёсць журналісцкія арганізацыі, якія выдаюць міжнародныя прэс-карты. Прэс-клуб Беларусь сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў могуць выдаць карту міжнароднага ўзору верыфікаваным беларускім журналістам, якія зараз жывуць у замежжы.
Журналіст павінен захоўваць журналісцкую таямніцу і абараняць свае крыніцы інфармацыі. Ад таямніцы можа прымусіць вызваліць толькі суд. Але гэта павінен быць нейкі выключны выпадак. Напрыклад, які датычыцца крымінальных спраў.
Блогеры ў Польшчы не лічацца журналістамі. Правы, якія належаць журналістам, не распаўсюджваюцца на блогераў.
Шмат анонсаў падзей размешчана на сайце Польскага прэс-агенцтва. Але гэта платны сэрвіс, падпіску на які звычайна афармляе рэдакцыя.
На сайце Польскага ўраду таксама ёсць журналісцкі сэрвіс. Каб стварыць там акаўнт, трэба абраць рэдакцыю, для якой вы працуеце ці дадаць новую. Пасля рэгістрацыі можна падпісацца на анонсы падзей тых міністэрстваў, якія вас цікавяць. Падобны сэрвіс ёсць на сайце Прэзідэнта Польшчы.
Іншыя ўстановы маюць свае акрэдытацыйныя сістэмы. Часам, каб атрымаць акрэдытацыю, патрэбна проста звязацца з арганізацыяй праз вызначаны email.
У Польшчы вельмі папулярны Facebook, і там можна знайсці анонсы нейкіх нефармальных, культурных ды іншых падзей.
Журналістам, якія стала працуюць для замежнага медыя, добра мець пастаянную акрэдытацыю ў Польшчы. Такая акрэдытацыя не патрэбна, калі вы працуеце з польскімі медыя, нават калі вы грамадзянін іншай краіны.
Аформіць заяўку на акрэдытацыю можна на сайце МЗС Польшчы. Для гэтага вам спатрэбіцца пашпарт, біяметрычны фотаздымак, рэзюмэ і дакумент ад рэдакцыі, з якой вы працуеце. Форма запаўняецца на польскай, ангельскай альбо французскай мовах. Майце на ўвазе, што МЗС можа запрасіць спіс вашых публікацый.
Калі вы не працуеце на буйное міжнароднае медыя з офісам у Польшчы, вам трэба будзе заснаваць карэспандэнцкі пункт. Тэарэтычна, ён можа знаходзіцца па месцы вашага жыхарства.
Спіс замежных карэспандэнтаў у Польшчы публічны. У ім можна пабачыць імя і прозвішча журналіста, назву медыя, якое ён прадстаўляе, і край рэгістрацыі медыя. Таксама ў спісе бачны нумар тэлефону і email журналіста.
У Польшчы журналіст мае права працаваць пад псеўданімам. Гэта можа быць важна для беларускіх журналістаў з пункту гледжання бяспекі. Псеўданім мае быць прапісаны ў кантракце з рэдакцыяй. Журналісты, якія працуюць пад псеўданімам, абараняюцца законам, як ўсе іншыя. Журналіст замежнага медыя, які працуе ў Польшчы на падставе сталай акрэдытацыі, працаваць пад псеўданімам не можа.
Журналіст абавязаны інфармаваць суразмоўцу аб магчымасці аўтарызаваць свае выказванні. Гэта трэба рабіць на пачатку інтэрв’ю.
Згодна закону, пасля атрымання тэксту, у суразмоўцы ёсць 6 гадзін на аўтарызацыю, калі матэрыял публікуецца на партале ці ў штодзённіку, і 24 гадзіны, калі тэкст будзе апублікаваны ў штотыднёвіку ці часопісе. Па дамове з суразмоўцам тэрмін аўтарызацыі можа быць іншы, калі, напрыклад, патрэбны час для атрымання дадатковых дадзеных. Калі ў акрэслены час суразмоўца не адказаў, журналіст мае права публікаваць тэкст у тым выглядзе, які быў адпраўлены на аўтарызацыю.
Падчас аўтарызацыі суразмоўца можа ўдакладніць нейкія дадзеныя, лічбы, даты. Пры гэтым ён не можа дапісваць пытанні, перапісваць свае адказы. На практыцы, па словах Міхала, часам журналіст атрымлівае цалкам перапісаны тэкст. Але закон аб друку абараняе журналіста і дае права публікаваць тэкст у тым выглядзе, у якім ён быў дасланы суразмоўцу. Пры гэтым важна, каб у тэксце былі прыведзены дакладныя цытаты і ў журналіста быў захаваны дыктафонны запіс.
Аўтарызацыя не патрэбна:
Глядзець размову з Міхалам Патоцкім цалкам на YouTube:
У законе аб друку прапісана, што чыноўнікі павінны адказваць журналістам на дасланыя пытанні (ці запыт) як мага хутчэй і не пазней чым праз 14 дзён. Па словах Міхала Патоцкага, на практыцы бывае, што шмат залежыць ад таго, хто працуе ў прэс-службах канкрэтных устаноў, ад асабістага кантакту журналіста з прэс-службай. Але гэты тэрмін важны, бо дазваляе нагадаць чыноўніку і прэс-службе аб адказнасці.
Падчас публічных падзей можна здымаць і публікаваць агульныя планы і людзей, якія ўдзельнічаюць у публічных дэманстрацыях. Калі вы фатаграфуеце канкрэтную асобу – лепш атрымаць ад яе дазвол.
Тэарэтычна можна здымаць у гандлёвых цэнтрах. Але на практыцы ва ўсіх ГЦ – свае рэгламенты, і звычайна яны не дазваляюць працаваць там фатографам.
Падрыхтавана Прэс-клубам
Фота на вокладцы з асабістага архіву Міхала Патоцкага
Агляд польскага медыярынку ад Міхала Патоцкага
Усе робяць нешта звыклае і называюць гэта стартапам
Мы дазваляем поўны ці частковы перадрук нашых матэрыялаў.
Абавязкова актыўная прамая гіперспасылка на старонку-арыгінал публікацыі. Гэта спасылка павінна размяшчацца ў пачатку перадрукаванага матэрыялу, у лідзе ці ў першым абзацы.
Пры перадруку, поўным або частковым, забаронены любыя змены тэкстаў, загалоўкаў, фатаграфій (калі яны аўтарскія).
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт