Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
«Журфак па суботах» – гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
На «Журфаку» вы будзеце працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў і ствараць у суправаджэнні ментараў уласныя матэрыялы для беларускіх рэдакцый.
«Журфак» споўніў маю мару!» – кажа выпускніца першага набору «Журфака». – «Пасля пераезду я марыла працаваць у «Нашай Ніве», падавала заяўку, але не атрымалася. Пасля навучання на «Журфаку» мая мара збылася, і зараз я працую на «Нашай Ніве».
Многія выпускнікі першага набору «Журфака» пачалі працу ў беларускіх медыях ці знайшлі новыя прафесійныя магчымасці. Пачытаць водгукі ўдзельнікаў «Журфака» можна тут.
«Журфак» для вас, калі вы:
Вы ўжо журналіст, але не ведаеце, што такое натграф? Як і навошта збіраць інфармацыю ў 4 вядры? Як з адной тэмы генераваць 20 публікацый? Як АІ можа аблегчыць вашу працу?
На «Журфаку» будзем разбірацца з гэтым на практыцы.
Праграму адмыслова для «Журфака па суботах» распрацавала выбітная ўкраінская журналістка і медыяменеджарка, медыякансультантка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kyiv Post.
Сярод трэнераў — толькі практыкуючыя журналісты і рэдактары, якія маюць трэнерскую адукацыю: Наста Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы», вядучая ТОК; Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар CityDog; Вольга Ярохіна, былая рэдактарка сайта belsat.eu; Надзея Белахвосцік, старшыня Рады па медыяэтыцы беларускіх незалежных медыяў, Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life; Ірына Новік, рэдактарка, медыяменеджарка; Зоя Хруцкая, менеджарка PALATNO Media; Ніна Шулякова, шэф-рэдактарка Devby.io; Лена Верашчагіна, галоўная рэдактарка медыя для медыяў «Соль» ды іншыя.
Навучанне будзе праходзіць афлайн па адзінай праграме ў Варшаве і Вільнюсе (у залежнасці ад месца пражывання ўдзельніка/ўдзельніцы) цягам 10 суботаў.
У Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня 2026 года.
У Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня 2026 года.
Удзел бясплатны. Праграма не аплачвае гатэль, але можа пакрыць выдаткі на транспарт па краіне навучання.
Не ўпусціце шанец стаць часткай новага пакалення журналістаў! Падайце заяўку да 11 верасня 2026 года.
Да 16 верасня вы атрымаеце адказ і запрашэнне на другі этап адбору – суразмову.
Для запаўнення рэгістрацыйнай анкеты:
Жывяце ў Літве? Выбірайце заяўку для Вільнюса.
Па дадатковую інфармацыю пра «Журфак па суботах» у Літве звяртайцеся па адрасе: zurfak@baj.media.
Жывяце ў Польшчы? Выбірайце заяўку для Варшавы.
Па дадатковую інфармацыю пра «Журфак па суботах» у Польшчы звяртайцеся па адрасе: zurfak@solidarityby.eu.
«Журфак па суботах» — гэта сумесны праект Кааліцыі за Ўстойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for Eastern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры суфінансаванні з боку Еўрапейскай камісіі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт