Куды вы ездзіце, каб пераключыцца? Пра вандроўкі расказалі беларускія медыйшчыкі і медыйшчыцы

Любіце вандраваць? Паглядзіце, якія месцы і падарожжы ўразілі калег і каляжанак. Можа, знойдзеце што для сябе? Гэты тэкст састаўлены па слядах серыі не пра працу.

Куды вы ездзіце, каб пераключыцца? Пра вандроўкі расказалі беларускія медыйшчыкі і медыйшчыцы
Фота: Mantas Hesthaven / Unsplash

Кратко

  • Якія накірункі вам падабаюцца
  • Пра заняткі падчас падарожжаў і парады

Якія накірункі вам падабаюцца

Падабаюцца мясціны, падобныя на Беларусь: Нью-Гэмпшыр у ЗША, Літва і Польша. Мне цікава бываць у гістарычных месцах, спрабаваць мясцовую ежу і пітво. Магу гадзінамі хадзіць па брукаванцы (але лепей, каб быў даступны навігатар у тэлефоне і опцыя выклікаць таксі, калі раптам што), чытаць кнігі ў кафейнях Вільні або Рыгі. У аэрапортах шукаю ўтульныя месцы, дзе публіка чамусьці не здагадваецца залажыць птушыны базар і абменьваюся лайфхакамі з такімі ж frequent flyers. (Паўлюк Быкоўскі)

Если вы в Беларуси, то я бы посоветовал обратить внимание на Лепельщину или на район Выгонощанского заказника, это очень крутые места, очень дружелюбные, красивые, нетронутые, только природа и ты наедине с ней. И в отличие от раскрученных курортов, там можно дёшево и качественно отдохнуть. Если доступна Европа, советую Португалию. В отличие от Италии, ты чувствуешь, что люди уважают твое личное пространство, они очень приветливые и дружелюбные. Там комфортно, классная еда, много красивых мест. Только океан холодный, но если этого не боишься, то почему нет. (Александр Чернухо)

— Вельмі любім з жонкай Партугалію: Алгарвэ, Лісабон; і паўднёвую Іспанію: Севілья, Ронда, Кардова, Кадыс. Яны так адрозніваюцца ад нашых пейзажаў, што ніколі не стамляешся глядзець на спалучэнне гэтых колераў, на абрывістыя ўзбярэжжы, акіян, маленькія вёскі на скалах. (Ігар Кулей)

Адно з месцаў, куды б я хацеў вярнуцца, – напэўна, Сванэтыя ў Грузіі. Гэта рэальна іншая краіна, гэта нават не Грузія: там іншая мова, культура, там няма нічога, звязанага з нашым уяўленнем пра Грузію. Людзі, якія бывалі ў Батумі, Тбілісі, Кутаісі, калі патрапяць у Сванэтыю – гэта будзе для іх адкрыццём. Там яшчэ захаваліся ўмовы, якія ў Беларусі былі мо ў дзевятнаццатым стагоддзі. Я падарожнічаў даволі шмат, і з большага ўсюды ўсё падобнае, але Сванэтыя – гэта нешта асаблівае. Я ішоў там каля 70 кіламетраў праз перавалы і бачыў вёскі, у якіх зямлю апрацоўваюць на валах. Нават не канямі. Я такое бачыў да таго толькі ў Няпале. Але каб трапіць у такія месцы, трэба ісці пешшу некалькі дзён, там транспарту амаль няма. Не ведаю, ці можна такое раіць кожнаму. Мала каму гэта спадабаецца, мала хто гэтага захоча. (Алесь Пілецкі)

З апошніх уражанняў – нядаўняя паездка ў адну з найвялікшых у свеце агламерацый Рэйн-Рур. Па-першае, я прызвычаіўся да таго, што Еўропа больш-менш пернікавая, а тут сапраўдны стымпанк з неагатычным цагляным індастрыялам. Па-другое, бясконцая гарадская прастора стварае ўражанне постапакаліптычнай утопіі, дзе пралетарыят – гэта безальтэрнатыўны выбар жыцця. Недарма тут вынаходзілі сваю тэорыю Маркс і Энгельс. (Аляксандр Карнейчук)

Планирую лететь на каникулах в Париж, очень люблю, когда в нём нет людей. Звучит как что-то невозможное, но я обычно уезжаю в красные районы (которые считаются неблагополучными) и наблюдаю за жизнью на периферии. Я снимаю на плёнку и очень хочу купить ещё одну камеру, и улететь фотографировать Францию. (Татьяна Ошуркевич)

Во Франции была восемнадцать раз, последняя поездка – в мае 2023 года. Тогда мы прошли с товарищем сто пятнадцать километров за четыре дня. Оттуда традиционно рванули в Нормандию. Кальвадос, прекрасная рыба, закаты и радуги – красота. И купания в Ла-Манше в любую пору года. Когда говорят, что в Париже грязно, тесно или ещё что-то в этом роде, мне жаль, что человек не успел или не смог рассмотреть там что-то другое. Мои лучшие поездки – туда. Самые разные и сумасшедшие компании подбирались там.  (Ольга Лойко)

— Люблю халоднае Балтыйскае мора, і цяпер яно ад мяне ў трох гадзінах на цягніку. Я гэтым карыстаюся, мой любімы занятак з сабачкам: саджуся раніцай на цягнік, гуляю дзень на моры, а ўвечары вяртаюся назад. Бяру з сабой ежу для прыгожага пікніку і так эканомлю на кафэ. Радуюся, што падарожжа на мора атрымліваецца зусім недарагім. (Ірына Арахоўская)

Люблю Балтыйскае мора, лес і сучаснае мастацтва. Езджу на біенале ў Венецыю, а падчас падарожжаў абавязкова заходжу ў галерэі і музеі. Нядаўна ў Парыжы наведала выставу канцэптуальнай французскай мастачкі Сафі Каль і новы музей калекцыі Франсуа Піна ў будынку Біржы (La Bourse de Commerce) – невідавочная галерэя, але вартая. (Віялета Саўчыц)

Я вельмі люблю Гданьск. Шмат разоў там была, і ў мяне ёсць рытуалы: паслухаць арганны канцэрт у Аліўскім саборы і паехаць на пляж у Gdynia Orlowo, дзе з 2010 года я раблю аўтапартрэты на фоне ўцёса. Раней я любіла планаваць падарожжы, а цяпер гэта выклікае стрэс. Мне цяжка вырашыцца кудысьці паехаць, калі гэта не па працы. Нешта ў мяне паламалася. Але цяпер ёсць сябры і калегі, якія часам запрашаюць да сябе ў розныя гарады ці краіны. (Вольга Шукайла)

Пра заняткі падчас падарожжаў і парады

Набываць квіткі і букаць гатэлі – любімая частка ўсіх трыпаў. А яшчэ – есці і нічога не рабіць. Калі трэба набываць квіткі і букаць гатэлі для адпачынку, становіцца яшчэ прыемней. Дарэчы, падабаецца жыць менавіта ў гатэлі – так прасцей адчуць турыстычную атмасферу. А Airbnb троху скурвіўся ў апошні час, але гэта выключна мае адчуванні. (Мікіта Мелказераў)

— У мяне бываюць гастратуры, таму што ў Рызе не вельмі шмат рэстаранаў з розных культур, з розных частак свету, бо горад адносна невялікі. І таму, калі я лячу ў нейкае новае месца, я шукаю там у першую чаргу, дзе можна нешта цікавае паспрабаваць. Сяброўкам, мабыць, усе вушы пражужжала афрыканскім рэстаранам у Вільне, у Берлін палячу – таксама вельмі вялікі гастраплан на гэты горад. У вандроўках я не раблю спіс, што трэба паглядзець, альбо раблю яго мінімальным. Мой улюблёны спосаб быць у новым горадзе: проста хадзіць па вуліцах. Не паміж ратушай, касцёлам і музеям, а проста хадзіць і глядзець, як тут жывуць людзі, мне гэта дужа цікава. (Наста Захарэвіч)

— Дэгустацыя мясцовых бровараў стаіць асобным важным пунктам у маім турызме – для мяне важныя новыя чэкіны ў Untappd. (Аляксей Шота)

— Маршруты і лагістыку я заўсёды планую сама, для мяне гэта таксама від адпачынку: скарыстацца зніжкамі, знайсці танныя самалёты, адкапаць якую-небудзь рэдкую выставу ці вывучыць гарадскія легенды.Часта планаванне падарожжа прыносіць мне больш задавальнення, чым наступны выезд. (Вольга Сямашка)

— Мой любімы адпачынак – катанне на сноўбордзе. У Беларусі я ўлучаў любыя вольныя пару гадзін, каб пакатацца ў Лагойску ці Сілічах. Зараз дзеля гэтага езджу ў Чэхію альбо ў Альпы. Гэта самы лепшы для мяне адпачынак, бо гэта максімальна адваблівае ад усяго, калі канцэтрыруешся на тым, каб, хутка едучы, не ўпасці. Летам люблю катацца на дошцы, але тады гэта ўжо віндсёрфінг з ветразем. (Стас Івашкевіч)

— Мечтаю съездить в горы один. Но в несложные горы, туда, где не провалишься в ущелье и не придётся себе руку отгрызать. В Украине есть такие – их можно пройти за день, побыть с самим собой. Это был бы интересный опыт. (Евгений Отцецкий)

Я – аматар кароткіх і бюджэтных падарожжаў на два-тры дні. Я жыву ў Празе, і гэта дастаткова проста і нядорага арганізаваць. Практыкую такое ўжо шмат гадоў, але перастала дзяліцца ўражаннямі аб гэтым у сацыяльных сетках, паколькі ў многіх людзей у Беларусі, якія не могуць выехаць з краіны, у якіх блізкія за кратамі, якія самі могуць быць арыштаваныя, гэта можа выклікаць негатыўную рэакцыю. Я з такім ужо сутыкалася, хоць і не лічу справядлівым, але разумею гэта, таму не хацела бы дзяліцца падрабязнасцямі. (Ганна Соусь)

— Моя цель — это ЖИТЬ в путешествиях, а не пытаться поставить галочки около главных достопримечательностей. Просто неспешно гулять, есть, пить, подмечать, без спешки, без списка дел. (Саша Эльбаум)

Мне нравится ездить в необычные страны, тянет в страны, которые кардинально отличаются от того, к чему мы привыкли. Это очень любопытно и расширяет сознание. Очень хочу побывать в Японии и Австралии. Люблю один день валяться на пляже как тюленчик, а потом побродить по городу, или заняться хайкингом, посмотреть на природу. (Алена Чернявская)

Раз на пару тыдняў намагаюся выехаць хаця б на тры дні, хоць у суседні горад. Яшчэ з універсітэта заўважыла, што без такіх вандровак мозг і душа касцянеюць. Нядаўна цалкам адпачыла ў аднадзённай вандроўцы ў Бяла-Падляску. Проста цёгалася па горадзе і назірала за жыццём. Магу атрымаць асалоду ад любога падарожжа, гэта мая супермоц. (Каця Барушка)

— Самыя цікавыя падарожжы – падарожжы, у якіх няма канцавых кропак. То бок я магу адкрыць мапу, паглядзець на яе, падумаць, што даўненька мы не былі на рацэ Буг – і мы едзем проста на Буг, проста ў тым напрамку, і калі нам нешта па дарозе спадабаецца – мы заўсёды можам спыніцца. (Кацярына Ваданосава)

Падзяліцца:

Прэс-клуб

1 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняКуды вы ездзіце, каб пераключыцца? Пра вандроўкі расказалі беларускія медыйшчыкі і медыйшчыцы

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць