Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Калі вакол усё напружвае – так хочацца расслабіцца і пераключыцца. Як адпачываюць беларускія журналісткі і журналісты – запыталіся ў нашых калег і калежанак. Якія кнігі яны зараз чытаюць, якія серыялы глядзяць, што ўвогуле робяць, каб паклапаціцца трохі пра сябе? І ў нас атрымалася нават серыя тэкстаў не пра працу.
Прапануем першы артыкул, у якім Наста Роўда, Ганна Соўсь і Руслан Кулевіч падзяліліся сваім асабістым. Дарэчы, калі таксама хочаце далучыцца да рэлакс-падборкі – напішыце нам.
Кратко
Дзеля адпачынку я ўжо кнігі амаль не чытаю, таму што пасля таго, як цэлы дзень працуеш з тэкстам, вечарам зусім не хочацца зноў чытаць.
Зараз я слухаю ў аўдыяфармаце «У вайны не жаночы твар» Святланы Алексіевіч. Апошняе, што чытала: «Калекцыянер» Джона Фаўлза, «Англійскі сусед» Міхаіла Вешіма, «Локісаў» Артура Клінава, «Ферма жывёлаў» Джорджа Оруэла.
Зараз гляджу серыял «Апошні кандыдат». З таго, што ўразіла за апошні час, – серыял «Папяровы дом». Напэўна па напружванні – адзін з топавых, што я ў жыцці глядзела. «Чорнае люстэрка», канешне, выйшаў апошні сезон – і там вельмі класныя ўсе сезоны. «Гульня ў кальмара» – серыялы такога фармату мне крута заходзяць. Можна яшчэ прыгадаць такі вясёлы і пры гэтым інтэлектуальны серыял «Форс-мажоры». Для расслаблення я глядзела «Малады Шэлдан» – караценечкія серыі па дваццаць хвілін, вельмі жыццёвы, з такім сямейным гумарам – рэкамендую ўсім, каму лёгкі гумар заходзіць. Таксама магу парэкамендаваць «Ход каралевы» альбо серыял пра адвакатку У Ён У, называецца «Незвычайны адвакат», там вельмі цікавы сюжэт. Ну і канешне ўжо сышлі ў нябыт праз тое, што даўно ўсе іх паглядзелі, – «Вікінгі», «Гульня тронаў», «Вельмі дзіўныя справы» і серыял «Скрозь снег».
Адно і тое ж я не гляджу, таму што так шмат класнага здымаецца і хочацца паглядзець усё новае. Плюс да ўсяго, я гляджу зараз серыялы па-ангельску, з субтытрамі, каб павышаць узровень разумення ангельскай мовы. Гэта дапамагае дакладна, бо гэта не проста спосаб забіць час ці выключыць мозг, але якасны варыянт, каб пагрузіць сябе ў ангельскамоўнае асяроддзе.
Што датычна падарожжаў, то лепш за ўсё – лянівая пляжная вандроўка. І калі атрымліваецца на тыдзень у год вырвацца ў такое падарожжа – гэта супер. На жаль, асноўныя мае падарожжы – працоўныя камандзіроўкі. А там зусім не адпачынак, гэта забірае шмат сілаў і рэсурсаў, і калі ты з такой камандзіроўкі вяртаешся на працу, то яшчэ складаней, чым калі б ты нікуды не ездзіў.
Таму для мяне зараз самы лепшы адпачынак – гэта калі цэлы дзень можна глядзець серыял, не думаючы ўвогуле ні пра што. І яшчэ класна выбрацца ў саўну, лазню, басейн, нешта такое з камфортам для цела, каб даць яму адпачыць, расслабіцца.
Прачытала нядаўна кнігу Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі», у якой аўтар, як ён сам кажа, паспрабаваў змясціць падзеі апошніх гадоў у Беларусі ў міфалагічнае вымярэнне, упісаўшы гэта ў еўрапейскі мастацкі наратыў. Гэта нялёгкае чытанне, паколькі і аўтару, і мне як чытачцы, гэта ўсё яшчэ моцна баліць.
З іншага незабаўляльнага – знакаміты гістарычны раман Джонатана Літэла Les Bienveillantes пра прыроду фашызму, да якога я са спазненнем дабралася. Я двойчы прачытала гэты твор, бо прырода зла не залежыць ад часу.
Яшчэ з таго, што перачытала і пераглядзела нядаўна, – «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча. Апошнім разам чытала гэты твор у падлеткавым узросце, ён моцна паўплываў на мяне ў тым плане, што, чытаючы яго, я ўсвядоміла, што сама хачу пісаць. Цяпер гэты твор чытаецца абсалютна інакш, і гістарычныя паралелі зусім інакш бачацца.
У Караткевіча Беларэцкі – вельмі рашучы, фізічна моцны і прыгожы чалавек, у версіі Рубінчыка – вытанчаны, шмат рэфлексуе, не асацыюецца з тым, што змог зрабіць кніжны Беларэцкі. На ролю Яноўскай запрасілі балгарскую акторку, якая адпавядала патрабаванням рэжысёра, але, на мой глядацкі густ, не была ўдалым выбарам, бо ў ёй не было нічога беларускага ані вонкава, ані сутнасна. Як і вобразы беларускіх мужыкоў – у кіно яны вельмі стэрэатыпныя, ледзь не паводле некрасаўскіх апісанняў.
Усё гэта я перачытала і пераглядзела ў чаканні беларускай культурнай падзеі году ад Беларускага Свабоднага тэатру – пастаноўкі оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» на сцэне лонданскага «Барбікану» у выкананні сусветных зорак, у рэжысуры Мікалая Халезіна, з музыкай Падгайскай, лібрэта Хадановіча і з дырыжорам Алексяёнкам. І ўрэшце беларуская зорка сусветнай оперы Сільчукоў – сапраўднае ўвасабленне Беларэцкага, як на мой густ.
З зарубежнага перачытваю цяпер серыю кнігаў «Іншаземка» Дыяны Габалдон па-ангельску і па-руску. Гады чатыры таму я пачала глядзець аднайменны серыял і моцна захапілася. Купіла спачатку тры кнігі па-ангельску, потым астатнія з серыі. Для мяне дагэтуль важна мець папяровыя кнігі ў сябе дома. І толькі потым спампавала гэтыя ж кнігі ў перакладзе на рускую мову. І чытала па чарзе, спачатку па-ангельску, потым па-руску. Сам серыял гляджу на Netflix па-ангельску.
«Іншаземка» – гэта цыкл гістарычных і нібы фантастычных раманаў і серыял, але з фантастыкі там толькі падарожжа ў часе на 200 гадоў назад. Калі вельмі спрошчана, твор прысвечаны барацьбе шатландцаў за сваю незалежнасць, за мову і традыцыі, што ў нечым пераклікаецца з беларускай тэмай. А ў цэнтры ўсяго – вялікае каханне шатландца і англічанкі, якое праходзіць розныя выпрабаванні на фоне знакавых гістарычных падзеяў у Шатландыі і ЗША.
Што тычыцца падарожжаў, я – аматар кароткіх і бюджэтных падарожжаў на два-тры дні. Я жыву ў Празе, і гэта дастаткова проста і нядорага арганізаваць. Практыкую такое ўжо шмат гадоў, але перастала дзяліцца ўражаннямі аб гэтым у сацыяльных сетках, паколькі ў многіх людзей у Беларусі, якія не могуць выехаць з краіны, у якіх блізкія за кратамі, якія самі могуць быць арыштаваныя, гэта можа выклікаць негатыўную рэакцыю. Я з такім ужо сутыкалася, хоць і не лічу справядлівым, але разумею гэта, таму не хацела бы дзяліцца падрабязнасцямі.
Честно скажу: у меня бывают проблемы с силой воли, я перестал работать с силовыми тренировками. У нас даже в офисе висит турник, но в последнее время я всё меньше занимаюсь. А вот бегом занимаюсь постоянно: два раза в неделю тренировка, потому что раз в месяц у нас соревнования – нужно быть в форме. А ещё у меня жена бегает, думаю, это мой самый главный мотиватор. В Белостоке с беларусами мы создали беговой клуб. Очень крутая разгрузка, отвлекаюсь полностью от работы.
Еще в Белостоке хожу в книжный клуб, но последние книги, которые там обсуждали, не прочитал. Времени нет, а может и обленился… Зато, благодаря книжному клубу, прочитал Ремарка «На западном фронте без перемен».
Ещё одна книга, которая меня очень впечатлила: Хася Белицкая, «Одна из немногих». Это воспоминания гродненки, которая участвовала в восстании в гетто Белостока. После того как в гродненском гетто не удалось организовать восстание – поскольку старейшины и родители Хаси были против – Хася переехала в Белосток. Она жила в арийской части города и проносила в гетто оружие. Для меня это очень классная книга, потому что показывает жизнь в Гродно и Белостоке во время войны. А я жил в Гродно и теперь живу в Белостоке – в той самой части, где находилось гетто, так что читал про улицы, по которым хожу. Меня это очень вдохновило на дальнейшую работу по сбору воспоминаний и фотографий.
Когда я приехал, один из тех беларусов, который уехал в 1945-46 годах, сказал мне: «Мы тоже думали что это ненадолго, но не вернулись. Поэтому строй свою жизнь сейчас, придёт время – вернёшься». Я прислушался к совету.
А ещё недавно была поездка на велосипедах в Беловежскую пущу, на границу с Беларусью. Заехали в Гайнувку, Беловежу, другие города. Видели стену, но не решились подъехать, эмоции переполняли. Беларусь была так близко и так далеко…
Поразили деревни на польско-беларусской границе, там живут этнические беларусы, и ведь мы про этих людей практически ничего не знаем. В 2020 году эти люди нас поддерживали. Хотя даже тут были те, кто за Лукашенко, у них даже телевидение беларусское показывает. Я жил в Беларуси в 50 километрах и ничего про них не знал. Думаю, что надо больше о них писать и рассказывать.
Популярное по теме:
Падборка цікавых калямедыйных беларускіх старонак у TikTok
Слухаць – не пераслухаць: беларускія падкасты на розныя тэмы
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт