Падборка новых беларускіх медыяпраектаў: пачытаць, паглядзець і паслухаць

Прэс-клуб сабраў падборку новых цікавых праектаў, якія з’явіліся ў беларускай медыяпрасторы. Анлайн-часопіс, падкаст, два новых медыя і некалькі YouTube-праектаў.

Падборка новых беларускіх медыяпраектаў: пачытаць, паглядзець і паслухаць
Фота: George Pagan III / Unsplush.com

Медыя

«ДазХіп»

Новае беларускае медыя пра гендар і сэксуальнасць. Гэта пляцоўка для акумуляцыі ведаў, правоў, магчымасцяў ЛГБТК+ людзей у Беларусі і за яе межамі. Медыя будзе агучваць важныя гісторыі, каб яны былі кропкай апоры ў моманце, а глабальна запускалі той эфект матылька, што патрэбны для справядлівых зменаў.

«Politzek Times/Время политзеков»

Politzek.me запусціў анлайн-часопіс «Politzek Times». У ім будуць гісторыі беларускіх палітвязняў — не толькі пра тое, што яны перажываюць у зняволенні, але і пра тое, што яны адчуваюць пасля выхаду.

«Не сёння, не заўтра, не ўчора»

Nottoday.media — праект прысвечаны правам чалавека, уразлівым групам людзей, інклюзіі, гендарным пытанням ды іншым вострым тэмам. Гэта пляцоўка, дзе можна падзяліцца сваім досведам ды атрымаць падтрымку.

Героі праекта – як людзі ў эміграцыі, так і тыя, хто застаўся ўнутры краіны.

Мэта праекту – барацьба са стыгмамі ды дапамога тым, хто знаходзіцца ў няпростай сітуацыі, сутыкнуўся з дыскрымінацыяй ці непаразуменнем грамадства.

Падкаст

«Трэба спрабаваць» («Надо пробовать»)

Новы падкаст студыі дакументальных спецпраектаў Vozera.media —  для тых, хто робіць карысныя справы ці плануе гэтым заняцца. У першым выпуску — пра досвед пошуку валанцёраў і валанцёрак; лайфхакі па адаптацыі новых людзей у калектыве і пра тое, як знайсці сваё месца ў камандзе кожнай і кожнаму.

Youtube

«Міністэрства сепультуры»

Канал журналіста Аляксандра Чарнухі пра беларускую музыку. Ад «Ляпіса Трубяцкога» да Molchat Doma, ад «Петли Пристрастия» да Gods Tower, ад Nizkiz да Дай дарогу! А яшчэ шмат цікавай і незвычайнай музыкі, якую варта паслухаць. На канале ўжо два выпускі — пра Сяргея Міхалка і пра Макса Каржа.

«Об(с)уждаем»

Шоў, у якім журналісты Ваня Прус і Глеб Сямёнаў — «перастаюць быць журналістамі і проста крынжуюць з усяго на свеце».

«Беларусы могуць»

YouTube-праект каманды MOST пра бізнес, які запускаюць беларусы ў Польшчы. Ужо можна паглядзець два выпускі — пра беларуса, які адкрыў фудтрак і робіць самыя смачныя бургеры ў Беластоку, а таксама — пра беларуску, якая кіруе СТО ў тым жа горадзе.

Gender Gap

Новы праект Eўрарадыё, у якім Зміцер Лукашук і гендарная даследчыца, доктарка навук Ірына Сідорская будуць разбураць гендарныя стэрэатыпы і абмяркоўваць іх уплыў на нашае жыццё.

Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

14 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняПадборка новых беларускіх медыяпраектаў: пачытаць, паглядзець і паслухаць

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць