Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Студыя дакументальных праектаў Vozera Media запусціла падкаст «Трэба спрабаваць» («Надо пробовать»). Ён прысвечаны працы беларускіх недзяржаўных ініцыятыў і арганізацый, што дзейнічаюць на агульную карысць у розных сферах: правоў уразлівых груп людзей, нефармальнай адукацыі, экалогіі ды іншых.
Падкаст «Трэба спрабаваць» прысвечаны беларускім сацыяльна арыентаваным праектам. Ён будзе карысны як тым, хто шмат зрабіў для беларускай грамадскай супольнасці, так і тым, хто толькі падступаецца да ідэі запусціць свой праект.
У падкасце можна будзе пачуць цікавыя кейсы розных ініцыятыў, атрымаць парады актыўных людзей для іншых актыўных людзей, адшукаць лінкі на працоўныя інструменты і дадатковы кантэнт.
«У сітуацыі атамізацыі беларускай грамадзянскай супольнасці неабыякавым людзям важна адчуць сяброўскае плячо, нагадаць сабе: тое, што зроблена, было не дарма – і разам намацаць спосабы працы ў новай рэальнасці», – лічыць каманда Vozera Media.
З першага эпізоду падкаста «Как собрать команду для проекта или инициативы?» вы даведаецеся:
Аўтары лічаць, што ён будзе карысны тым, хто набірае валанцёраў на адзін івэнт і тым, хто разлічвае сабраць доўгайграючую каманду.
Спікеркі першага выпуску маюць шматбаковы досвед працы з валанцёрамі і валанцёркамі:
Раней студыя дакументальных праектаў Vozera запусціла аўдыяшоу «Беларусы на удалёнке» і серыю рэфлексіўных відэаэсэ «Что с нами стало».
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт