У Беларусі чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістак і журналістаў за кратамі (RSF)

У Беларусі чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістак і журналістаў за кратамі (RSF)
Візуал: RSF

Па свету ў турмах сядзяць 550 журналістаў. Гэта на 7% больш, чым у 2023 годзе. У 2024 годзе агульны прызначаны тэрмін няволі на 72 журналіста перавысіў 250 гадоў.

Колькасць арыштаваных журналістаў па краінах-лідарах:

Кітай (124, з іх 11 — у Ганконгу),
Бірма (61),
Ізраіль (41),
Беларусь (40).
Расія пасадзіла 38 журналістаў, Вьетнам столькі ж.

Дарэчы, у 2023 годзе Беларусь была на 3 месцы, але затрыманных журналістаў было менш — 39.

Варта дадаць, што ў Беларусі сітуацыя значна горшая, і праваабаронцы не маюць дакладных лічбаў, бо часта інфармацыя проста застаецца невядомай: людзі баяцца публічна казаць пра рэпрэсіі ў дачыненні родных або калегаў.

Скрыншот справаздачы

Гэта гвалт — часта здзейсненае ўрадамі і ўзброенымі групамі з поўнай безнаказаннасцю — патрабуе неадкладнага адказу. RSF заклікае да тэрміновых дзеянняў па абароне журналістаў і журналістаў.

За год былі забітыя 54 журналісты, у тым ліку 31 у зонах канфліктаў. Колькасць журналістаў, забітых за працу ў зонах канфліктаў — у Іраку, Судане, М’янме, Украіне і рэгіёне, закранутым вайной у сектары Газа, — дасягнула пяцігадовага максімуму (57,4%).

RSF рыхтуе такую справаздачу штогод. Тут можна паглядзець справаздачу мінулага года.

Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

RSF, Прэс-клуб Беларусь

12 снежня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняУ Беларусі чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістак і журналістаў за кратамі (RSF)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць