Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі

Палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яе фота з'явіліся на sb.by.

UPD 28 верасня 2022 года. Суддзя Таццяна Фалькоўская прысудзіла палітзняволенннай журналістке Ксеніі Луцціной 8 гадоў пазбаўлення волі.

Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржулады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).

Нагадаем, за час зняволення ў Луцкіной моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, а таксама стала павялічвацца пухліна ў мозгу. Раней, у 2014 годзе, Ксеніі выдалілі дзве пухліны ў мозгу.

UPD 21 верасня 2022. Вырак Ксеніі Луцкіной будзе абвешчаны 28 верасня. У апошнім слове Ксенія папрасіла суд аб гуманнасці. Яна ўзгадала дні разам з сынам перад затрыманнем:

— 21 снежня 2020 года мы з сынам прыбіралі елку, рыхтаваліся да любага свята. У мяне было адчуванне, што ўсе будзе добра. Раніцай 22 снежня я праводзіла Мацвея ў школу, абняла і пацалавала. Я і сёння адчуваю гэтыя абдымкі. Я засынаю і прачынаюся з гэтым адчуваннем. Наша елка стаіць у хаце ўжо 21 месяц. Мацвей нікому не дае яе прыбраць — ён чакае маму. 

Ксенія сказала, што яе галоўнае жаданне сёння – вярнуцца да сына, пиша БАЖ.

Як піша Еўрарадыё, Луцкіну абвінавачваюць у «змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Журналістцы пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Журналістку затрымалі ў снежні 2020-га па «справе Прэс-клуба»: яе абвінавацілі ў «нявыплаце падаткаў» (пасля закрыцця гэтай справы распачалі новую). Раней яна працавала на Беларускім тэлебачанні, але сышла адтуль на хвалі пратэстаў, далучылася да дзейнасці Каардынацыйнай рады. Супрацоўніцтва з ёй і стала падставай для завядзення крымінальнай справы. У зняволенні ў Ксеніі Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расці пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

У судзе было агучана, што Ксенія Луцкіна «рыхтавала, рэдактавала, карэктавала розныя заявы і звароты»  Каардынацыйнай рады. У гэтым следства пабачыла «дэстабілізацыю палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і інфармацыйнай сітуацыі ў краіне». Таксама адзначаецца, што Луцкіна «была адным з лідараў... журналісцкай забастоўкі на Белтэлерадыёкампаніі, удзельнікі якой высоўвалі патрабаванні палітычнага характару». У судзе згадваліся сустрэчы журналісткі «у статусе лідара страйкама» з Марыяй Калеснікавай. А яшчэ нагадалі, што Ксенія Луцкіна «выступіла з ініцыятывай стварыць альтэрнатыўнае тэлебачанне»​​​​​ і нават «альтэрнатыўны Мінінфарм».

Перад першым пасяджэннем (1 верасня) яна пісала, што месяц будзе складаны. «Мне вельмі няпроста. Час робіць сваю справу, казаць, што ўсё лёгка і проста — хлусіць, а я гэтага рабіць не ўмею. Збіраюся з сіламі, каб ісці далей », — прыводзяць вытрымкі з ліста праваабаронцы. Таксама палітзняволенная спадзяецца, што ўсё будзе добра.


Чытайце таксама:

Ксения Луцкина: «Нам всегда хочется что-то изменить к лучшему, а не тонуть в стабильности»

Проект Пресса под Прессом

Партнёры прэс-клуба