Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ – навучыцца фатаграфаваць і здымаць відэа. Усё гэта магчыма ў медыяшколе MOST у Беластоку.
Беларускія журналісты запускаюць бясплатную двухмесячную школу журналістыкі MOST. Навучанне пачнецца 27 лістапада 2022 года. Заняткі будуць праводзіць дасведчаныя беларускія журналісты незалежных выданняў.
Дэдлайн падачы заявак: 25 лістапада 2022 года.
У праграме школы – лекцыі, воркшопы, дамашнія заданні, магчымасць размясціць публікацыю ў беларускіх медыя і атрымаць зваротную сувязь. Напрыканцы ўдзельнікаў, якія паспяхова пройдуць курс, чакаюць выпускны і дыпломы.
Плануецца, што заняткі медыяшколы будуць доўжыцца дзве гадзіны раз на тыдзень у MediaPortBelarus у Беластоку па адрасе Sienkiewicza 44.
Фота на вокладцы: mostmedia.io
Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс па падкастынгу
Ідзе набор у літаратурную студыя SZTUKA
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт