Фонд TRACE прымае заяўкі на Прэмію пра журналісцкія расследаванні

Прэмія TRACE прысуджаецца за рэпартажы і журналісцкія матэрыялы, якія выкрываюць карупцыю і фінансавыя злачынствы дзеля павышэння падсправаздачнасці і празрыстасці.

Фонд TRACE прымае заяўкі на Прэмію пра журналісцкія расследаванні
Фота: TRACE / Twitter.com

Дата публікацыя расследавання: 2022 год.
Дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2023 года.

Як прыняць удзел

Прыняць удзел могуць рэпарцёры друкаваных, вяшчальных або інтэрнэт-выданняў з любой краіны, дзе расследуюцца схемы камерцыйнага подкупу; бізнес-дзейнасць, якая стварае сур’ёзны канфлікт інтарэсаў, або падобныя камерцыйныя парушэнні.

Заяўка можа быць пададзена ад каманды, ці адна асоба можа падаць некалькі сваіх прац. Заяўкі даўжынёй кнігі не прымаюцца.

Расследаванні не на англійскай мове павінны суправаджацца перакладам на гэтую мову.

Падаць заяўку

Журы і ўзнагарода

Заяўкі разглядае група незалежных суддзяў, якая абярэ да двух пераможцаў. Кожны пераможца атрымае грашовы прыз у памеры 10 000 долараў ЗША. Аўтары будуць запрошаны на цырымонію ўзнагароджання, якую праводзіць фонд TRACE.

Суддзі таксама могуць прызначыць да двух ганаровых узнагарод аўтарам. Кожны з іх атрымае па 1000 долараў ЗША.

Падрабязней пра прэмію

На дадатковыя пытанні адкажа Gigi O’Connell: goconnell@TRACEinternational.org.

Крыніца

Падзяліцца:

10 студзеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФонд TRACE прымае заяўкі на Прэмію пра журналісцкія расследаванні

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць