Гранты для журналістаў на асвятленне тэм біяразнастайнасці

Сума гранту: да 5000 долараў ЗША.
Дэдлайн падачы заявак: 20 лістапада 2022 года.
Час публікацыі: да 15 чэрвеня 2023.

Гранты для журналістаў на асвятленне тэм біяразнастайнасці

Earth Journalism Network (EJN) праз ініцыятыву Biodiversity Media Initiative прапануе журналістам ствараць цікавыя матэрыялы для сваёй аўдыторыі, заснаваныя на фактах. Фінансавая падтрымка праекту ажыццяўляецца Arcadia, дабрачынным фондам Лізбет Раўзінг (Lisbet Rausing) і Пітэра Болдуіна (Peter Baldwin).

Атрымаць грант могуць праекты гісторый, якія выкарыстоўваюць інавацыйныя мультымедыйныя падыходы, калабарацыі і раследванні. Асаблівая ўвага будзе надавацца тым аплікантам, якія жадаюць у сваіх гісторыях раскрыць тэмы трансгранічнасці, справаздачнасці прадпрыемстваў, біяразнастайнасці ці іншыя. Вітаюцца прапановы па журналістыцы дадзеных і геажурналістыцы. Перавага будзе аддадзена прапановам, якія сканцэнтраваны на тэмах або гісторыях, якія не былі шырока асветлены ў медыях. Праблемы, якія ўжо шырока асвятляліся, радзей будуць выбраны.

Тэмы, якія цікавы арганізатарам (але не абмяжоўваюцца):

  • гісторыі аб незаконным абароце флоры і фаўны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, яго наступствах, пра якія не паведамляецца;
  • новыя або малавядомыя пагрозы відавой разнастайнасці;
  • новыя метады адсочвання экалагічных злачынстваў, такіх як незаконная здабыча карысных выкапняў і высечка лесу, і іншыя фактары страты біяразнастайнасці;
  • інавацыйныя, якія патэнцыйна масштабуюцца, прыродаахоўныя рашэнні пад кіраўніцтвам суполак, урадаў або карпарацый;
  • намаганні па развіццю «зялёнай» і «блакітнай» эканомік для развіцця, якое захоўвае, а не выкарыстоўвае навакольнае асяроддзе.

Арганізатары прымаюць заяўкі толькі на матэрыялы, прысвечаныя пералічаным тут краінам (сярод іх Беларусь, Грузія, Украіна, Казахстан і іншыя), але падаць заяўку могуць журналісты з любой краіны.

Заяўкі прымаюць ад журналістаў, у тым ліку фрылансераў, і іншых экспертаў-практыкаў з вопытам расследаванняў і асвятлення экалагічных праблем. Прымаюцца індывідуальныя і групавыя заяўкі.

Падрабязней пра ўмовы гранту

Сума гранту

Арганізатары прапануюць грант памерам да 5000 долараў ЗША на рэалізацыю тэмы.

Гранты будуць выдадзены ў снежні 2022 года з разлікам, што ўсе гісторыі будуць апублікаваны не пазней за чэрвень 2023 года.

Мова публікацыі

Матэрыял можа быць апублікаваны на любой мове. Але апліканты, якія пішуць на роднай мове, павінны таксама ўключыць пераклад на англійскую мову. Калі ласка, уключыце кошт перакладу ў бюджэт, калі гэта неабходна.

Падаць заяўку

Да заяўкі трэба далучыць два ўзоры вашых гісторый або спасылкі на адпаведную працу, падрабязны бюджэт з абгрунтаваннем запытанай сумы і падпісаны ліст падтрымкі ад рэдактара медыя, дзе будзе апублікавана гісторыя.

Калі вы сутыкнуліся з якімі-небудзь цяжкасцямі пры падачы заяўкі або маеце пытанні наконт грантаў, калі ласка, напішыце на info.ejn@internews.org. Заяўкі, пададзеныя пасля заканчэння тэрміну, разглядацца не будуць.

Крыніца

Фота на вокладцы: Pauline Steines / Unsplash.com


Іншыя магчымасці:

BEROC запускае школу па зялёнай эканоміцы для журналістаў

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для журналістаў ва Украіне

Стыпендыі фундацыі Nieman у Гарвардскім універсітэце для журналістаў

Падзяліцца:

8 лістапада 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГранты для журналістаў на асвятленне тэм біяразнастайнасці

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць