Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Дэдлайн падачы заявак: 30 снежня 2022 года.
Працягласць праектаў: ад 3 да 8 месяцаў.
Памер праектаў: 20 000 да 40 000 еўра.
Праграма Belarus Beehive адкрывае прыём праектных заявак для журналістыкі расследаванняў, якая дазваляе праліць святло на ўнутраную механіку ўлады, на павыбарчыя падзеі ў краіне, рэпрэсіі ды адказных за іх, і на падобныя тэмы.
Перадусім, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, як зарэгістраваныя (у Беларусі, суседніх краінах ці краінах – чальцах ЕЗ), так і незарэгістраваныя ініцыятывы. Асобы, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы ці ініцыятывы, таксама могуць падаць заяўку.
Атрымальнікі павінны мець адпаведную сістэму фінансавага кіравання дзеля забеспячэння адэкватнай справаздачнасці і кантролю, магчымасць падаць неабходную дакументацыю, якая пацвярджае выдаткі, ці быць гатовымі прайсці курс навучання ў галіне фінансавага кіравання.
Прэтэндэнты могуць дзейнічаць індывідуальна або ў партнёрстве. У выпадку партнёрства адна фізічная або юрыдычная асоба павінна выступаць як асноўная арганізацыя. Асноўнаму заяўніку дазваляецца выступаць як партнёру ў іншых праектах.
Форма заяўкі складаецца з двух абавязковых дакументаў:
Анкета запаўняецца на беларускай, рускай або англійскай мовах і можа ахопліваць адзін або некалькі тэматычных сектараў.
Арганізатары фінансава падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці наступных тэматычных кірункаў:
Сярод прыярытэтных праграм, якія могуць падтрымаць арганізатары тыя, якія расследуюць падзеі павыбарчага перыяду, карупцыю, гвалт з боку сілавікоў у дачыненні пратэстоўцаў ды падобныя рэчы і падзеі апошняга часу.
Магчымыя тэрміны пачатку дзейнасці па праектах – з 1 лютага 2023 года.
Фота на вокладцы: belarusbeehive.eu
Гранты для незалежных медыя ад фонду National Endowment for Democracy
GIJN: 9 прыёмаў для расследавання праблем бежанцаў
Як журналісту шукаць людзей і кампаніі ў LinkedIn
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт