Ідзе прыём заявак на гранты для медыя ад Local Media for Democracy

Local Media for Democracy адкрыў другі раўнд прыёму заявак на праграму грантаў. Яна разлічана на падтрымку мясцовых, рэгіянальных і грамадскіх медыя, якія служыць грамадскім інтарэсам у месцах, дзе доступ да інфармацыі значна зменшыўся. На грантавую праграму прымаюцца заяўкі ад інфармацыйных выданняў (ад юрыдычных асоб, зарэгістраваных у адной з краін Еўразвязу) ці групы журналістаў (фізічных асоб), якія легальна пражываюць у краінах ЕЗ.

Ідзе прыём заявак на гранты для медыя ад Local Media for Democracy
Ілюстрацыя: grants.journalismfund.eu

Дэдлайн падачы заявак: 28 верасня 2023 года, 13:00 CEST.

Медыя, якія прайшлі адбор, атрымаюць тэхнічную і ментарскую падтрымку (пад кіраўніцтвам International Media Support), каб палепшыць свой арганізацыйны патэнцыял, інавацыі ў журналістыцы і ўстойлівасць бізнесу.

Грант можа быць выдадзены кандыдатам, якія працуюць у геаграфічных ці адміністрацыйных рэгіёнах, дзе цяжка ці немагчыма атрымаць доступ да надзейных незалежных мясцовых, рэгіянальных і грамадскіх медыя. Ці медыя ў рэгіёне сканцэнтраваны на эканамічных, палітычных ці іншых інтарэсах.

Раўнды падачы заявак

Для грантавай праграмы Local Media for Democracy запланавана два раўнды падачы заявак у 2023 годзе. Агульная даступная сума за раўнд, якая будзе размеркавана паміж усімі падтрыманымі праектамі, складзе 600 000 еўра. Цяпер ідзе прыём заявак на другі раўнд.

Патрабаванні для заяўнікоў:

  • юрыдычныя асобы павінны мець абарот менш за 1,5 млн еўра і не павінны быць часткай групы або кансорцыўма з кансалідаваным абаротам, які перавышае суму 3 млн еўра;
  • праекты заяўнікоў прыносяць карысць грамадскасці, асабліва мясцовым грамадзянам і супольнасцям, чые інтарэсы лепш за ўсё абслугоўваюць якасныя, этычныя і плюралістычныя мясцовыя медыя;
  • праект павінен быць вызначаны ў часе (максімальны тэрмін праекта не можа перавышаць 7 месяцаў);
  • заяўка на грант павінна быць накіравана на падтрымку акрэсленых інавацыйных праектаў, якія выходзяць за рамкі звычайнай дзейнасці арганізацыі;
  • медыя павінны быць юрыдычнымі асобамі, афіцыйна зарэгістраванымі не менш чым за год да заканчэння тэрміну падачы заявак на грант;
  • медыя ўжо рабілі журналісцкі кантэнт даступным для шырокай грамадскасці як мінімум за год да заканчэння тэрміну падачы заявак на грант;
  • заяўнікі арыентаваны на шырокую аўдыторыю ў адпаведным рэгіёне;
  • адзін заяўнік можа падаць толькі адну праектную заяўку.

Падрабязней пра ўмовы

Як падаць заяўку

Зарэгіструйцеся на спецыяльнай платформе.

Падайце інфармацыю па свайму праекту:

  • інфармацыю і дакументы аб арганізацыі;
  • інфармацыя аб сваім праекце;
  • падрабязны бюджэт праекта ў адпаведнасці з шаблонам.

Праграма падтрымліваецца Еўракамісіяй.

Падзяліцца:

Крыніца: grants.journalismfund.eu

28 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыІдзе прыём заявак на гранты для медыя ад Local Media for Democracy

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць