Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Для каго: фатографы з усяго свету.
Удзел у конкурсе: бясплатны.
Дэдлайн падачы заявак: 15 студзеня 2023 года.
Istanbul Photo Awards – гэта міжнародны конкурс навінавай фатаграфіі для прафесійных фатографаў з усяго свету, які арганізуецца агенцтвам Anadolu. Anadolu – сусветнае інфармацыйнае агенцтва, якому больш за 100 гадоў. За восем гадоў на конкурс Istanbul Photo Awards зарэгістравалася каля 14 тысяч фатографаў.
Конкурсныя здымкі павінны быць зроблены ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2022 года.
Адзіночныя здымкі:
Серыі могуць складацца з 10 здымкаў па тэмах:
Адзіночны здымак з катэгорыі «Навіны», які атрымае 1-е месца, будзе адзначаны як «Фота года» і яго аўтар атрымае прэмію ў 6000 долараў ЗША.
Пераможцы, чые здымкі атрымалі 1-е месца ў намінацыі, атрымаюць прэмію ў памеры 3000 долараў ЗША. За 2-е месца ў кожнай з катэгорый прэмія будзе складаць 1500 долараў ЗША, а за 3-е – 1000 долараў ЗША.
Усе фотаздымкі-пераможцы будуць адабраныя прафесійным журы.
Фатаграфіі, якія атрымалі ўзнагароды, будуць апублікаваны ў фотакнізе, якая будзе рассылацца прафесіяналам у галіне фатаграфіі амаль па ўсім свеце і дэманстравацца на выставах у важных галерэях па ўсім свеце.
Фота на вокладцы: Konstantinos Tsakalidis / istanbulphotoawards.com
Распачаўся прыём заявак на конкурс World Press Photo
Ідзе прыём заявак на фотаконкурс «Сямейныя сувязі»
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт