Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Некамерцыйная арганізацыя Justice & Peace запрашае журналістаў з усяго свету на праграму Journalists’ Safe Haven / Shelter City. Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў арганізацыя можа прапанаваць два дадатковыя часовыя бяспечныя месцы ў Гаазе для журналістаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Ім будзе аказана персанальная падтрымка.
Justice & Peace садзейнічае бяспецы журналістаў, і ў прыватнасці жанчын-журналістак ва ўсім свеце. Праграма падтрымкі спрыяе таму, каб яны маглі будаваць новыя стратэгіі і працягваць сваю важную працу па свабодзе выказвання меркаванняў у сваёй краіне паходжання.
* – аб немагчымасці вяртання на радзіму трэба ўдакладніць у заяўцы.
Звярніце ўвагу, што ў апошнім раўндзе адбору будуць улічвацца дадатковыя фактары. Напрыклад, дабаўленая вартасць знаходжання ў Нідэрландах, а таксама гендэрны, геаграфічны і тэматычны баланс.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 кастрычніка 2022 года, 23:59 СЕТ. Удзельнікаў праграмы абярэ незалежная камісія.
Больш падрабязна даваедацца пра праграму і іншыя магчымасці можна на афіцыйным сайце.
Звярніце ўвагу, што ў сувязі з COVID-19 могуць дзейнічаць асаблівыя ўмовы.
Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з арганізатарамі: sheltercity@justiceandpeace.nl.
Фота на вокладцы: justiceandpeace.nl
Радыё Свабода прымае заяўкі на стыпендыю для рэгіянальных журналістаў
Рэзідэнцыя для беларускіх журналістаў у Германіі ў 2023 годзе
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт