Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Колькасць праектаў: не абмежаваная.
Дэдлайн падачы заявак: 19 студзеня 2023 года, да 23:59 ЕТ.
The Sigma Awards запрашае журналістаў з усяго свету прыняць удзел у конкурсе лепшых праектаў па журналістыкі даных, створаных цягам 2022 года.
Заяўкі прымаюцца без падзелу на конкурсныя катэгорыі. Гэта зроблена дзеля таго, каб не абмяжоўваць удзельнікаў. Журы вызначаць лепшую працу і вырашаць, як падзяліць грашовы прыз у 5000 долараў ЗША.
Дзякуючы падтрымцы Google News Initiative форма заяўкі на гэты год даступная на англійскай, іспанскай, партугальскай, рускай, французскай, арабскай і кітайскай мовах. Калі ваша мова іншая, заяўку трэба запаўняць на англійскай мове і забяспечыць як мага лепшы пераклад, каб журы ў поўнай меры ацаніла вашу працу.
Па жаданні ўдзельніка, яго працы могуць быць разгледжаны для партфоліа або прыза для маладых талентаў. Гэта трэба ўказаць у анлайн-форме. Партфоліа або запіс «Малады талент» павінны былі ўключаць не больш за 10 прыкладаў работ, якія дадаваліся па спасылцы ў форме заяўкі.
Заяўнікі даюць права The Sigma Awards выкарыстоўваць свае матэрыялы, далучаныя ў заяўцы, уключаючы назву і лагатып арганізацыі, на вэб-сайце The Sigma Awards і ў іншых маркетынгавых матэрыялах, звязаных з узнагародай.
Фота на вокладцы: The Sigma Awards / Facebook.com
Грант на падтрымку дата-расследаванняў падзей, якія адбываюцца на вайне ва Украіне
Прыём заявак на стыпендыю па журналістыцы рашэнняў LEDE 2023
Ідзе прыём заявак на праграму мабільнасці MOST+
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт