Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Сусветны кангрэс IPI і Фестываль медыя-інавацый 2024 года пройдуць з 22 па 24 траўня 2024 года ў Сараеве (Боснія і Герцагавіна). Тэма: «Навігацыя па крызісах: журналістыка ў пераломны момант». Івэнты збяруць вядучых журналістаў, рэдактараў і выдаўцоў з усяго свету.
Калі: з 22 па 24 траўня 2024 года
Змяненне клімату, эканамічная няроўнасць, войны і геапалітычныя канфлікты, гуманітарны крызіс, распаўсюджванне дэзінфармацыі і інтэнсіўная палярызацыя пагражаюць глабальнаму росквіту. У ой жа час дэмакратыя і вярхавенства закону адыходзяць на другі план, бо аўтарытарная хваля набірае моц. Сусветны кангрэс IPI дасць удзельнікам пляцоўку для дыялогу аб ролі сродкаў масавай інфармацыі ў пераадоленні крызісаў нашага часу.
Фестываль медыя-інавацый IPI дапамагае знаходзіць творчыя рашэнні і дасягаць устойлівасці, ствараючы супольнасць медыя-наватараў, мясцовых навінавых агенцтваў і медыя-стартапаў з усяго свету, каб яны расказвалі свае гісторыі, стваралі сеткі, дзяліліся поспехамі адзін аднаго і вучыліся на іх.
Падчас кангрэсу адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі IPI World Press Freedom Hero і Free Media Pioneer.
Удзел у кангрэсе платны.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт