Tribuna.com адкрывае дзве новыя вакансіі

Для ўзмацнення каманды Tribuna.com адкрывае дзве новыя вакансіі – журналіста і SMM-рэдактара. Вакансіі падыдуць тым, хто здзейсніў рэлакейт. Калі вы ў Беларусі, то давядзецца выконваць некаторыя меры засцярогі, але супрацоўніцтва таксама магчыма.

Tribuna.com адкрывае дзве новыя вакансіі
Илюстрацыя: by.tribuna.com

Вакансія журналіста

Каманда шукае журналіста, які зрабіў бы кантэнт праекта яшчэ больш разнастайным і цікавым. Гэта фул-тайм праца з гнуткім графікам.

Ад вас:

  • веданне спорту;
  • высокі ўзровень валодання беларускай і/або рускай мовай;
  • уменне цікава расказваць гісторыі;
  • разуменне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі;
  • мабільнасць, рызыка і жаданне зрабіць Беларусь лепшай.

Задачы:

  • генераванне тэм;
  • напісанне ўласных тэкстаў;
  • рэдагаванне чужых тэкстаў;
  • дзяжурства на сайце.

Вакансія SMM-рэдактара

Каманда запрашае SMM-рэдактара, які будзе аператыўна і крэатыўна дастаўляць інфармацыю да карыстальнікаў.

Задачы:

  • напаўненне груп Tribuna.сom у сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (Telegram, Facebook, Twitter, Instagram, TikTok, YouTube);
  • пошук і вытворчасць цікавага мэдыякантэнту;
  • вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
  • праца з кам’юніці Tribuna.com.

Ад вас:

  • захапленне беларускім спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.сom у прыватнасці;
  • разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Instagram, YouTube, TikTok, Twitter, Facebook;
  • жаданне развівацца ў SMM;
  • уменне працаваць з простай графікай і відэа;
  • граматныя руская і беларуская мовы;
  • добрае пачуццё гумару.

Для вас:

  • магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
  • вялікае поле для эксперыментаў;
  • гнуткі графік (толькі для лепшых);
  • крэатыўны калектыў, новыя задачы;
  • аддаленая праца;
  • сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Умовы супрацоўніцтва абмяркоўваюцца па выніках сумоўя.

Рэзюмэ дасылайце на скрыню by.jobs@tribuna.com.

Падзяліцца:

18 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com адкрывае дзве новыя вакансіі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць