Вэбінар «Расследаванне адкрытых крыніц: схема працы, інструменты, «пасткі» для журналістаў»

Вэбінар для журналістаў і расследавальнікаў, якія жадаюць паспрабаваць розныя метады пошуку і праверкі дадзеных на аснове адкрытых крыніц. Гэта частка медыяпраекта нямецкай НКА dekoder.

Вэбінар «Расследаванне адкрытых крыніц: схема працы, інструменты, «пасткі» для журналістаў»

Дэдлайн рэгістрацыі: 9 красавіка 2024 года, 18:00 Мінск / 17:00 Варшава /19:00 Тбілісі

Вэбінар пройдзе 10 красавіка 2024 года з 18.00 да 20.30 у Мінску і Вільні, з 17.00 да 19.30 у Варшаве, з 19.00 да 21.30 у Тбілісі.

Зарэгістравацца

Хто праводзіць: журналістка-расследавальніца «Бюро Медыя» Ксенія Вязнікоўцава.

У праграме: 

  • віды адкрытых крыніц (інтэрнэт-рэсурсы, сацыяльныя сеткі, анлайн-карты, людзі): як з імі працаваць і якую інфармацыю можна атрымаць?
  • людзі як галоўная крыніца інфармацыі: дзе іх шукаць, як правільна на іх спасылацца і пацвярджаць іх словы?
  • стандарты праверкі інфармацыі з адкрытых крыніц;
  • як будаваць расследаванне пераважна на адкрытых крыніцах: тэорыя і аналіз на прыкладах рэальных журналісцкіх расследаванняў з выкарыстаннем розных метадаў працы з адкрытымі крыніцамі;
  • вялікі аналіз расследавання, які з’яўляецца прыкладам журналісцкай працы, зроблены з дапамогай OSINT-інструментаў;
  • практыкум: пошук доказаў у адкрытых крыніцах (анлайн-карты – пошук геалакацыі па фота і відэа, пацверджанне інфармацыі з адкрытых крыніц закрытымі).Калі ёсць пытанні, пішыце на mail@dekoder.org.

Вам будзе цікава: Тэхнікі пашыранага пошуку ў інтэрнэце

Падзяліцца:

baj.media

29 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяВэбінар «Расследаванне адкрытых крыніц: схема працы, інструменты, «пасткі» для журналістаў»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць