Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Аляксандр Лукашук скончыў Дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў у Мінску, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. З 1990 па 1992 год – галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1993 года – супрацоўнік, а потым і дырэктар «Радыё Свабода».
З 2004 па 2005 год – дырэктар Радыё «Свабодны Афганістан», у 2007 і 2008 гадах – выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара «Радыё Свабода»/«Радыё Свабодная Еўропа».
Аляксандр Лукашук — адзін з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі», член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання па правах ахвяр палітычных рэпрэсій.
Аўтар гістарычных даследаванняў, напісаў некалькі кніг: «Здзек», «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста», «За кіпучай чэкісцкай работай», «У фіялетавай ночы вугал крыла», «Прыгоды АРА ў Беларусі», «След матылька: Освальд у Менску», «Зкімбы-зымбы», «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода».
Стыпендыят Гуверскага інстытута. Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча за стварэнне кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька: Освальд у Менску». Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Прэс-клуб Беларусь адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода». Вытрымкі з гэтай кнігі знойдзеце тут.
Канспект сустрэчы з Аляксандрам Лукашуком у Прэс-клубе Беларусь таксама можна знайсці на нашым сайце.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт