Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Падчас прэс-канферэнцыі, арганізаванай Прэс-клубам Беларусь і Цэнтрам новых ідэй, аўтаркі даследавання расказалі аб тым, як ішла праца і якія метады яны выкарыстоўвалі. Каманда даследчыкаў зрабіла якасны аналіз 10 000 артыкулаў у 17 замежных выданнях, а таксама 8 якасных інтэрв’ю з журналістамі вядучых замежных медыя.
Аўтаркі пракаментавалі галоўныя трэнды і паказалі, у якіх кантэкстах узгадваецца Беларусь у замежных медыя. Таксама былі прааналізаваны вобразы галоўных палітычных актараў, дыяспары і беларусаў у Беларусі. У каментарах да даследавання тлумачыцца, чаму тэма рэпрэсій страціла папулярнасць. У канцы эфіру спікеры адказваюць на пытанні з чату і гледачоў у аўдыторыі.
Спікеры:
Леся Руднік, аўтарка даследавання, даследчыца ЦНІ, дактарантка Karlstad University (анлайн)
Кацярына Шмаціна, аўтарка даследавання, дактарантка Virginia Tech University (анлайн)
Марыя Садоўская-Комлач, рэцэнзентка даследавання, Non-Resident Fellow, CEPA (афлайн)
00:00 Пачатак
00:01:34 Алеся Руднік пра металадогію даследавання
00:03:12 Пытанні даследавання
00:04:50 Пра метад даследавання: якасны кантэнт-аналіз 17 замежных выданняў
00:06:15 Выданні, якія аналізавалі даследчыкі і чаму сярод іх ёсць медыя з Японіі і Бразіліі
00:07:12 Кацярына Шмаціна пра працу з журналістамі падчас даследавання і чаму сярод іх няма ўкраінскіх журналістаў
00:12:04 Беларусь як «нішавая» тэма для тых, хто цікавіцца рэгіёнам
00:14:09 Кантэкст, у якім Беларусь згадваецца ў замежных медыя
00:15:09 Згадванні пра Беларусь у медыя асобных краін і выдзеленыя трэнды
00:15:54 Вобраз беларусаў у замежных медыя
00:17:00 Вобраз беларусаў у беларускіх медыя
00:17:58 Беларускія добраахвотнікі ва Украіне, рэйкавыя партызаны, валанцёры
00:19:27 Беларуская дыяспара ў міжнародных медыя
00:20:11 Галоўныя героі артыкулаў
00:21:06 У якіх кантэкстах згадваецца Аляксандр Лукашэнка ў міжнародных медыя
00:22:24 Як у міжнародных медыя пішуць пра Святлану Ціханоўскую
00:23:27 Як падаецца інфармацыя пра апазіцыю
00:26:54 Пра пратэсты 2020 года ў Беларусі
00:27:49 Як водгулле выбарчай кампаніі 2020-га года і пратэстаў засталося ў памяці замежнай аўдыторыі
00:29:35 Беларусь у кантэксце вайны
00:31:42 Беларусь у кантэксце вайны ўспрымаецца як пагроза нацыянальнай бяспекі суседзяў
00:32:51 Рэпрэсіі
00:33:44 Міграцыйны крызіс і рэпрэсіі – сярод асноўных тэмаў
00:35:52 «Беларусь» ці «Белая Русь»
00:37:01 Вынікі даследавання
00:40:55 Як фармуляваць беларускую тэматыку?
00:44:05 Марыя Садоўская-Комлач каментуе даследаванне
00:54:00 Кацярына Шмаціна тлумачыць пра сваю частку даследавання, звязаную з працаў з замежнымі журналістамі
00:55:05 Леся Руднік пра магчымае пашырэнне выбаркі выданняў для наступных даследаванняў
00:56:07 Адказ на пытанне з чату пра тое, што Лукашэнку зноў пачынаюць называць прэзідэнтам Беларусі
00:58:49 Адказ на пытанне з залу пра тое, ці падзяляюць замежныя СМІ беларускую апазіцыю і як яны ставяцца на ўплыў беларускай апазіцыі
01:02:36 Ці засталося месца ў замежных медыя для не палітызаваных навін? Ці можна ўявіць сабе навіны, дзе не згадваецца Аляксандр Лукашэнка?
01:06:54 Калі пішуць Belarus strongman Alexander Lukashenko – гэта добра ці кепска?
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт