Як рабіць грамадска-палітычны падкаст і зарабляць? Сустрэча з Дарыюшам Росякам

Што рабіць, а што не трэба, калі вы запускаеце краўдфандынг для медыяпраекта? Пра гэта і не толькі падчас сустрэчы ў Прэс-клубе Беларусь расказаў вядомы польскі журналіст і вядоўца падкасту «Рапарт пра стан свету» (Raport o stanie świata) Дарыюш Росяк.

Падкаст Росяка – сярод самых папулярных у Польшчы. Штомесяц ён прыцягвае каля 22 тысяч долараў ЗША данатаў ад аўдыторыі. Падчас сустрэчы журналіст расказаў, як ён пачынаў сваю краўдфандынгавую кампанію і з якімі складанасцямі сутыкнуўся. Ён вылучыў некалькі крытэрыяў паспяховай кампаніі і патлумачыў, чаму галоўнае ў гэтай справе – быць шчырым. Вялікую ўвагу Дарыюш Росяк надаў рэдакцыйнай палітыцы, выбару тэм і таму, як працуе яго рэдакцыя з шасці чалавек.

Сустрэчу правёў Зміцер Ягораў – былы журналіст, кіраўнік фірмы Wigor, якая спецыялізуецца на адукацыі медыйшчыкаў і кансалтынгу пры арганізацыі краўдфандынгавых кампаній.

Асноўныя момант сустрэчы чытайце ў нашым артыкуле.

Таймкоды

00:00:00 Пачатак

00:00:34 Анонс размовы

00:02:18 Росяк пра свой шлях у краудфандынг

00:05:40 Чаму традыцыйныя СМІ былі супрац праграмы Росяка?

00:09:38 Ці можна лічыць падкаст публічным медыя?

00:11:09 Адкуль прыйшлі сродкі, каб распачаць справу?

00:12:56 Пра рэдакцыю медыя

00:13:44 Ці ёсць камерцыйны кантэнт?

00:15:42 Ці ўплывае наяўнасць ці адсутнасць рэкламы на давер слухачоў?

00:16:32 Як пазбегнуць памылак, пачынаючы працаваць з краўдфандынгам?

00:21:25 Пра крыніцы сродкаў для незалежных беларускіх СМІ ў Польшчы

00:24:51 Росяк: «Але краўдфандынг не заменіць дзяржаўныя СМІ»

00:25:50 Ці будзе расці папулярнасць падкастаў?

00:29:30 Што ўплывае сёння на працягласць кантэнту?

00:32:02 Хто такі журналіст сёння?

00:33:23 «Як расказваць пра вайну ва Украіне?»

00:38:37 Якім чынам павінны выглядаць СМІ ў сітуацыі свабоды слова?

Падзяліцца:

22 лютага 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusВiдэаЯк рабіць грамадска-палітычны падкаст і зарабляць? Сустрэча з Дарыюшам Росякам

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць